26 красавiка 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Светлагорскі актывіст: Улада цынічна хаваецца за дзяцей

3
Светлагорскі актывіст: Улада цынічна хаваецца за дзяцей
АНДРЭЙ СМАЛЯНЧУК
ФОТА: БЕЛСАТ

Андрэй Смалянчук звярнуўся ў Камітэт правоў чалавека ААН.

24 верасня светлагорскі эка-актывіст Андрэй Смалянчук звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт правоў чалавека ААН. На міжнародным узроўні ён аспрэчвае пастановы беларускіх судоў з адмовай у правядзенні ў 70-тысячным горадзе мітынгу пратэсту, звязанага з экалагічнай праблемай горада, паведамляе "Гомельская вясна".

У мінулым годзе Андрэй разам з іншымі актывістамі горада заяўляў у раённым цэнтры пратэстную акцыю, аднак атрымаў адмову. Рэч у тым, што ў горадзе дзейнічае пастанова, паводле якой мітынгаваць дазволена ў адзіным месцы - на стадыёне «Папернік». У іншых месцах забаронена, не паслухаешся ўладу рызыкуеш патрапіць пад санкцыі - буйны штраф або арышт да 15 дзён.

Фактычна ў горадзе на права кожнага аб свабодзе мірных сходаў і публічны выказванне думкі накладзенае табу, мяркуе мужчына.

«Улада пасылае нас мітынгаваць на стадыён, а калі мы пагаджаемся, высвятляецца для нас і там няма месца: у гэтыя дні там нібыта праводзяцца дзіцячыя мерапрыемствы. Іншымі словамі, улада цынічна хаваецца за дзяцей, забараняючы нам, дарослым, уголас абмяркоўваць экалагічную праблему горада, звязаную з кітайскім заводам беленай цэлюлозы», - заяўляе Андрэй Смалянчук.

Праваабаронца Леанід Судаленка адзначае, хоць з пачатку года дзеянне ўступілі так званыя «касметычныя» папраўкі ў базавы закон аб масавых мерапрыемствах, якія дазваляюць у некаторых выпадках не прасіць дазвол на правядзенне мірных сходаў, тым не менш сітуацыя ўсё адно цалкам знаходзіцца пад кантролем чыноўнікаў.

«Вядома, што ў нас забараняецца праводзіць некалькі мерапрыемстваў у адным і тым жа месцы. У Светлагорску такім месцам вызначаны стадыён, на якім нешта праходзіць - калі не трэніроўкі спартоўцаў, дык дзіцячыя святы, якія ўлада арганізоўвае, каб не даць сабрацца супраціўнікам завода беленай цэлюлозы. Атрымліваецца замкнёнае кола: права ёсць, а рэалізаваць яго немагчыма», - падкрэслівае праваабаронца.

У скарзе ў КПЧ ААН Андрэй Смалянчук акрамя ўстанаўлення парушэнняў ягоных правоў на мірны сход і выказвання меркавання просіць абавязаць беларускі ўрад змяніць базавы закон і пастанову мясцовых уладаў аб масавых мерапрыемствах такім чынам, каб кожны меў на практыцы магчымасць публічна выступаць у абарону грамадскіх інтарэсаў.

Нагадаем, раней з аналагічных забаронай у Светлагорску мірных акцый пратэстаў у Камітэт правоў чалавека ААН звярнулася праваабаронца Алена Маслюкова, эка-актывісты Таццяна Наскова і Анатоль Змітровіч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках