27 красавiка 2024, Субота, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Васілюк: Заўзятары назвалі мяне легендай. Значыць, так і ёсць

2
Раман Васілюк: Заўзятары назвалі мяне легендай. Значыць, так і ёсць

Берасцейскае «Дынама» згуляла з беластоцкай «Ягелоніяй» ў развітальным матчы Васілюка.

Берасцейскае «Дынама» саступіла «Ягелоніі» ў хатнім таварыскім матчы - 1:2.

Берасцейцы вялі ў ліку да 88-й хвіліны пасля гола Аляксея Хабленкі, аднак у канцоўцы прапусцілі два галы ад Хесуса Імаса, паведамляе pressball.by.

Гэты паядынак стаў развітальным для легенды беларускага футбола Рамана Васілюка - ён адыграў першы тайм. Сустрэчу на АСК «Брэсцкі» наведаў 5521 глядач.

Нападнік, які завяршыў кар'еру, пасля матчу распавёў, ці ўважае сябе легендай.

- Мяне заўсёды цікавіла: што адчувае чалавек, які забівае чатыры мячы палякам?

- Гэта было даўно. Ужо і не ўспомню. Ужо гісторыя. Напэўна, станоўчыя эмоцыі.

- Самы яркі момант тваёй кар'еры?

- Кар'еры? З нараджэння сям'і, а там ужо па накатанай пайшло. Самым дарагім, напэўна, было ўступіць у гэты дарослы футбол. Дзякуй Нікалаічу Разіну. А так, у цэлым, усё, як трэба.

- Вы ніколі не любілі павышанай увагі да сябе. Як вам далося гэта апошні час падрыхтоўкі да матчу, калі ўсе погляды былі прыкаваныя да вас?

- Не скажу, што цяжка. Адносная «абыякавасць» была. Ужо па накатанай. Трэба - значыць трэба.

- Партнёры і заўзятары называюць цябе легендай. Ці ўважаеш ты сам сябе легендай?

- Я сябе так не называў, заўзятары так назвалі. Значыць, так і ёсць.

- Параза каманды ў канцоўцы не змазала ўражанне ад вечара?

- Ды не, гэта таварыскі матч. Далі пагуляць усім, атрымалася, як атрымалася. У цэлым задаволеныя.

- У будучыні кім сябе бачыце?

- Пакуль праца ёсць, на гэтым і буду рабіць акцэнт. Але з футболам будзе звязана.

- Як хутка цябе хто-небудзь абміне ў спісе бамбардзіраў?

- Не ведаю. Дай бог, але, напэўна, гэта не хутка здарыцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках