26 красавiка 2024, Пятніца, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На тыдні будзе цёпла

6
Сіноптыкі: На тыдні будзе цёпла

Такое бывае раз на 10-15 гадоў.

Верасень прадаўжае радаваць летнім надвор'ем. Паводле тэмпературнага рэжыму сярэднедзённыя тэмпературы на 2-4 градусы перавышаюць кліматычную норму і больш адпавядаюць сярэдзіне жніўня. Так цёпла ў першай дэкадзе верасня ў Беларусі бывае адзін раз на 10-15 гадоў. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

Цёплыя паветраныя масы застануцца гаспадаром варункаў надвор'я, а фон атмасфернага ціску па-ранейшаму будзе павышаным. Малаактыўныя франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца праз Беларусь, будуць у асноўным выяўленыя ў воблачнасці і прынясуць мала дажджоў. На паўднёвым усходзе Беларусі захаваецца высокая пажаранебяспека.

У аўторак, 10 верасня, - пераменная воблачнасць. Уначы месцамі ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях, а ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, дзе-нідзе, магчыма, з навальніцамі. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10...16°С, максімальная ўдзень +21...27°С.

11 верасня, у сераду, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на поўначы Беларусі кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7...14°С, максімальная ўдзень +20...26°С, на паўднёвым усходзе - да +28°С.

12 верасня, у панядзелак, пераважна без ападкаў, толькі месцамі ў паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці сярэдні, удзень у паўночна-заходніх раёнах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7...14°С, максімальная ўдзень - ад +20°С на паўночным захадзе да +28°С на паўднёвым усходзе Беларусі.

13 верасня, у пятніцу, уначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень у асобных раёнах Беларусі кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7...14°С, максімальная ўдзень +18...25°С, на паўднёвым усходзе - да +27°С.

У гэтыя выхадныя сітуацыя ў атмасферы зменіцца. Актывізуецца цыкланічная дзейнасць у Паўночнай Атлантыцы. У халодным паветры ўтвараецца цыклон, і ягоны атмасферны фронт, ссоўваючыся праз нашу краіну, стане адціскаць цёплае паветра за межы Беларусі. Пачнецца пахаладанне.

У суботу, 14 верасня, тэмпература паветра мінімальная ўначы +6...12°С, месцамі да +14°С, максімальная ўдзень +13...18, на паўднёвым усходзе - блізу 20°C. Месцамі ў краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні ўначы слабы, удзень парывісты.

15 верасня, у нядзелю, уначы на паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - +4...9°С, максімальная ўдзень +10...17°С. Адчуванне халоднага восеньскага надвор'я пагоршыць парывісты заходні, паўночна-заходні вецер.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках