27 красавiка 2024, Субота, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаражэлі цыгарэты

2
У Беларусі падаражэлі цыгарэты

Некаторыя - адразу на 10 капеек.

У Беларусі з 1 студзеня падаражэлі шматлікія маркі цыгарэт. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве падаткаў і збораў. Некаторыя стануць даражэйшымі адразу на 10 капеек. У продажы таксама з'явяцца некаторыя новыя маркі цыгарэт, піша tut.by.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» з 1 студзеня ўзняла кошты на шматлікія маркі цыгарэт. Да прыкладу, Minsk city QS, Minsk capital QS цяпер каштуюць 1,12 рубля, NZ 8, NZ 10, NZ 6 - 1,34 рубля, NZ Safari, NZ Safari 4 - 1,37 рубля, Pall Mall Red, Pall Mall Blue - 2,65 рубля.

Кампанія «Тытунь-інвест» з 1 студзеня ў тым ліку падвысіла кошт Monte Carlo Red, Monte Carlo Blue - да 2,6 рубля, Camel Blue, Camel Yellow - да 2,72 рубля, Winston XS Silver - да 2,95 рубля.

Прадпрыемства «Беларусьгандаль» пачало прадаваць цыгарэты Rothmans Demi Mix 3 in 1 (па 2,5 рубля). Цыгарэты MONTE CARLO EVO BLUE падаражэлі на 10 капеек - да 2,4 рубля. Rothmans Demi Mix таксама стануць даражэй на 10 капеек (кошт вырасце да 2,5 рубля).

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт могуць кожны месяц дэклараваць максімальныя раздробныя цэны на цыгарэты і іншыя тытунёвыя вырабы. Як правіла, з 1 чысла павышаюцца цэны на тыя ці іншыя цыгарэты і ўводзяцца ў продаж новыя маркі. Спіс цыгарэт, якія падаражэюць, і максімальныя цэны можна паглядзець на сайце МПЗ.

Нагадаем, у краінах ЕАЭС - Беларусі, Расеі, Казахстане, Кыргызстане і Арменіі - збіраюцца з 2024 года зраўнаваць акцызы на цыгарэты. Калі бакі дамовяцца на тых умовах, якія абмяркоўваюцца цяпер, то нашай краіне давядзецца прыкметна падняць стаўкі. Для беларусаў гэта азначае, што кошты вырастуць. Наколькі - пакуль невядома. Але падаражанне ў першую чаргу заўважаць тыя, хто купляе бюджэтныя і сярэдняй цаны цыгарэты. Дарагія маркі таксама падаражэюць, але не так прыкметна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках