26 красавiка 2024, Пятніца, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадкавая тэндэнцыя: тэмпература цела ў людзей стала зніжаецца

12
Загадкавая тэндэнцыя: тэмпература цела ў людзей стала зніжаецца

Чаму?

Навукоўцы са Стэнфардскага ўніверсітэта ЗША выявілі, што з 19 стагоддзя ў людзей зніжаецца сярэдняя тэмпература цела. Яна зменшылася ўжо з 37°C да 36,6°C, піша elifesciences.org.

«У ЗША нармальная тэмпература цела для дарослых агулам ніжэй 37°C, якая была нормай у XIX стагоддзі», - гаворыцца ў паведамленні.

Навукоўцы прааналізавалі звесткі 3 груп людзей: медыцынскія запісы ветэранаў Грамадзянскай вайны цягам 1862-1930 гадоў, інфармацыю першага Нацыянальнага даследавання здароўя і харчавання 1971-1975 гадоў, а таксама картатэку медыцынскага цэнтра Стэнфардскага ўніверсітэта за 2007-2017 гады.

У першай групе былі звесткі толькі мужчын, у другой і трэцяй - мужчын і жанчын.

Аўтары даследавання заўважылі, што сярэдняя тэмпература цела ў першай групе была вышэйшай, чым у другой, а ў другой - вышэйшай, чым у трэцяй. Так, тэмпература зніжалася на 0,03°C кожнае дзесяцігоддзе. Тэндэнцыя захавалася і пасля таго, як даследчыкі ўлічылі індэкс масы цела, рост, пол і расу.

Змену тэмпературы цела тлумачаць змяненнем хуткасці абмену рэчываў. Навукоўцы мяркуюць, што ў наш час людзі часцей астуджваюць памяшканне, каб не перагравацца, і гэта можа ўплываць на абмен рэчываў.

Навукоўцы выказалі здагадку, што на тэмпературу цела таксама паўплывала развіццё медыцыны, гігіены і харчавання. Так раней, інфекцыйныя захворванні сустракаліся часцей, і ў арганізме чалавека развівалася запаленне, што патрабавала выдаткаў энэргіі і падвышала тэмпературу цела.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках