22 траўня 2026, Пятніца, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве рыхтуюцца адзначыць 40-годдзе «Салідарнасці»

У Варшаве рыхтуюцца адзначыць 40-годдзе «Салідарнасці»
ПЁТР ДУДА.
ФОТА: PAP

Дзейнасць Незалежнага прафзвязу ў 1980-1989-ых гадах спрыяла дэмакратызацыі Польшчы.

29 жніўня на стадыёне PGE Narodowy ў Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 40-годдзю стварэння Незалежнага прафзвязу «Салідарнасць», дзейнасць якога ў 1980-1989 гадах спрыяла дэмакратызацыі Польшчы. Прынамсі, 50 000 удзельнікаў чакаецца на канцэрце, паведамляе «Польское радио».

Ліст пра намеры што да супрацоўніцтва ў арганізацыі гэтага мерапрыемства падпісалі 13 студзеня кіраўнік Польскай тэлевізіі Яцэк Курскі, намеснік прэм'ер-міністра, міністр дзяржаўнай маёмасці Яцэк Сасін, намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Селін і старшыня Незалежнага прафзвязу «Салідарнасць» Пётр Дуда, які адзначыў:

«Мы хочам, каб гэта была асаблівая падзея, якая папярэдзіць сабой святкаванне гадавіны («Салідарнасці». - Рэд.) у Шчэціне, Гданьску, Ястшэмбе, Катавіцы і ў многіх іншых кутках нашай любімай айчыны».

Асноўнымі падзеямі ўрачыстага святкавання 40-годдзя стварэння «Салідарнасці» ў Варшаве, акрамя канцэрту, стане таксама мітынг на пл. Пілсудскага і мерапрыемствы каля стадыёна PGE Narodowy.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках