26 красавiка 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Украіны падаў у адстаўку

18
Прэм'ер-міністр Украіны падаў у адстаўку
АЛЯКСЕЙ ГАНЧАРУК
ФОТА: GETTY IMAGES

(Абноўлена) Аляксей Ганчарук напісаў заяву пра звальненне.

Прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук напісаў заяву пра адстаўку.

Пра гэта паведамляе "Украінская праўда" са спасылкай на ягоны "Фэйсбук":

"Я прыйшоў на пасаду – выконваць праграму прэзідэнта. Ён для мяне з'яўляецца ўзорам адкрытасці і прыстойнасці. Аднак каб забраць любыя сумневы нашай павагі і даверу да прэзідэнта, я напісаў заяву пра адстаўку і перадаў яе прэзідэнту з правам унясення ў парламент.

Ён – чалавек, якому ўкраінцы выказалі беспрэцэдэнтны давер. І ён мае поўнае права ацэньваць эфектыўнасць кожнага чальца сваёй каманды, якая мяняе краіну".

Офіс прэзідэнт Украіны заявіў, што атрымаў пададзенае прэм'ер-міністрам Аляксеем Ганчаруком прашэнне пра адстаўку. Кіраўнік дзяржавы разгледзіць названую заяву. Пра вынікі разгляду Офіс прэзідэнта паведаміць асобна.

Нагадаем, 15 студзеня ўкраінскія СМІ апублікавалі аўдыязапіс "праслушкі" прэм'ер-міністра Украіны Аляксея Ганчарука. На аўдыязапісе Ганчарук называе сябе "недарэкам у эканоміцы", а ў Зяленскага "прымітыўнае разуменне эканамічных працэсаў".

У "Слузе народа" назвалі аўдыязапіс "злепленай нарэзкай". Сам Ганчарук назваў яго "медыяатакай".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках