26 красавiка 2024, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У мужчынскай нацыянальнай камандзе Беларусі ў тэнісе змяніўся капітан

1
У мужчынскай нацыянальнай камандзе Беларусі ў тэнісе змяніўся капітан
ДЗМІТРЫЙ ЖЫРМОНТ

Раней капітанам каманды быў Ігар Ціханко.

16 студзеня на базе ўстановы «РЦАП у тэнісе» адбылася рабочая нарада з удзелам Старшыні Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргея Цяцерына, піша tennis.by.

Пасля пасяджэння Дзмітрый Жырмонт стаў капітанам мужчынскай нацыянальнай каманды Беларусі. Раней капітанам каманды быў Ігар Ціханко.

«На пасяджэнні бюро праўлення БТФ, якое прайшло ў снежні, разгледжаная заява капітана каманды Кубка Дэвіса Ціханко І.М. аб складанні з сябе паўнамоцтваў. Раней паступіла просьба ад састава мужчынскай нацыянальнай каманды (Герасімава Е., Івашкі І., Васілеўскага А. і іншых) аб прызначэнні капітанам Дзмітрый Жырмонта. Гэтая просьба падтрыманая старэйшым трэнерам мужчынскай нацыянальнай каманды Ваўчковым В.М. і Бюро Праўлення РГА «БТФ». На пасяджэнні Праўлення БТФ гэтае пытанне будзе вынесенае на зацвярджэнне», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках