18 красавiка 2024, Чацвер, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі не падтрымаў адстаўку Ганчарука

12
Зяленскі не падтрымаў адстаўку Ганчарука

Прэзідэнт Украіны сказаў, што дае прэм'ер-міністру «яшчэ адзін шанец».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не падтрымаў адстаўку прэм'ер-міністра Аляксея Ганчарука, які падаў яму заяву пасля скандалу з запісамі рабочай нарады сябраў урада. Пра гэта паведамляе прэс-служба ОП, піша liga.net.

«Цяпер не той час, каб расхістваць дзяржаву эканамічна і палітычна», - зазначыў украінскі прэзідэнт на пачатку сустрэчы.

«Я падумаў, што гэта правільна будзе, я наважыў даць вам шанец, шанец вашаму ўраду, калі вы вырашыце некаторыя рэчы, якія сёння вельмі важныя, вельмі турбуюць наша грамадства», - сказаў Зяленскі.

Сярод такіх «рэчаў» ён назваў заробак дзяржчыноўнікаў. «Каб прапанавалі Офісу прэзідэнта і мне асабіста новую канцэпцыю заробкаў усіх міністэрстваў, ведамстваў, намеснікаў міністраў і ўсіх дзяржкампаній, кіраўнікоў гэтых кампаній... з разуменнем, дзе мы жывём, і ў якой сітуацыі», - сказаў прэзідэнт.

«Вось калі вы паднімеце эканоміку, тады можам падымаць гэтыя заробкі», - дадаў Зяленскі. З ягоных слоў, калі хтосьці з чыноўнікаў не пагодзіцца на прапанаваную Кабінетам міністраў суму, «прыйдзецца развітвацца, таму што мы не можам цяпер гэтага сабе дазволіць».

«Я таксама хачу разабрацца ў сітуацыі, якая таксама павернецца вялікім скандалам. НАК Нафтогаз з нагоды іх адсотка, які яны атрымліваюць з 2,9 млрд даляраў, якія мы атрымалі ад Расеі...» - сказаў Зяленскі Ганчаруку. «Яны таксама павінны быць не толькі прагматычнымі мэнэджэрамі, але і заставацца людзьмі», - дадаў прэзідэнт.

Што тычыцца Кабінета міністраў, Зяленскі сказаў, што ў яго няма падстаў думаць, што нехта з сябраў урада - «несумленны чалавек». «Але мы хочам сёння ўмацавання ўрада, таму я вас прашу знайсці слабыя месцы і замяніць кіраўнікоў міністэрстваў згодна з іх прафесійнымі навыкамі», - звярнуўся да прэм'ера прэзідэнт.

Таксама Зяленскі адзначыў неабходнасць падзелу некаторых міністэрстваў. «Мы бачым, што ёсць пытанне да Мінэканомікі, таму што яно займаецца ўсім...» - сказаў прэзідэнт. Таксама, на яго думку, гэта датычыцца Міністэрства культуры і Міністэрства ветэранаў.

Акрамя таго прэзідэнт даручыў прэм'еру наладзіць кантакт з дэпутатамі Рады што да працэсу падрыхтоўкі і разгляду законапраектаў. Пры гэта Зяленскі адзначыў, што Ганчарук «глыбока разбіраецца ў эканоміцы», таму зможа лёгка растлумачыць дэпутатам складаныя моманты.

У канцы Зяленскі нагадаў, што Ганчарук атрымаў «вялікі крэдыт даверу». «І мне здаецца, вы за яго яшчэ не разлічыліся», - з усмешкай сказаў прэзідэнт.

Ганчарук пагадзіўся, што «ёсць недахопы ў працы» і паабяцаў выканаць усе пастаўленыя Зяленскім задачы.

Пры гэтым ён сказаў, што 14 лютага ў Радзе будзе пададзеная справаздача ўрада. Прэзідэнт папрасіў яго зрабіць гэта да 4 лютага. Прэм'ер адказаў, што «гэта магчыма».

Нагадаем, 15 студзеня ў сетцы з'явіліся запісы, на якіх Ганчарук абмяркоўвае з кіраўніцтвам Мінфіна і Нацбанка, як тлумачыць Зяленскаму эканамічныя пытанні.

Учора Ганчарук адрэагаваў на іх відэазваротам.

Сёння прэм'ер-міністр напісаў заяву аб адстаўцы, якую перадаў Зяленскаму «з правам унясення ў Раду».

З Слузе народа ўважаюць, што заява Ганчарука - гульня, і адстаўкі не будзе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках