26 красавiка 2024, Пятніца, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робэрт Бедронь вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Польшчы

Робэрт Бедронь вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Польшчы
Робэрт Бедронь

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю стаў кандыдатам ад левых сілаў.

Кіраўнік польскай партыі «Вясна» Робэрт Бедронь падчас канвенцыі ў Слупску вылучаны кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах гэтага года. Кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю падтрымалі партыі «Левыя разам» і «Звяз дэмакратычных левых сіл», паведамляе «Польскае радыё».

Робэрт Бедронь запэўніў, што, у выпадку ягонага абрання, ён мае намер ствараць заканадаўчыя ініцыятывы.

«Я буду змагацца за паляпшэнне сістэмы аховы здароўя, за яе фінансаванне на еўрапейскім узроўні, то бок, на ўзроўні 7% ВУП. Наступным крокам павінна стаць рэформа лекавай палітыкі. Я буду змагацца за тое, каб ніводнае лякарства паводле рэцэпту не каштавала больш за 5 злотых. У якасці прэзідэнта я таксама прадстаўлю маштабную агульнанацыянальную праграму жылля», - сказаў Робэрт Бедронь, паабяцаўшы таксама павялічыць мінімальную пенсію да 1600 злотых (блізу 380 еўраў).

Робэрту Бедроню 43 гады. З мінулага года ён з'яўляецца дэпутатам Еўрапарламента. Раней ён быў, сярод іншага, мэрам Слупска і сябрам польскага парламента.

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы пройдуць у траўні гэтага года - афіцыйная іх дата пакуль яшчэ не абвешчаная.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках