26 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна абагнала Расею ў рэйтынгу тэхналагічна развітых краін

2
Украіна абагнала Расею ў рэйтынгу тэхналагічна развітых краін

Рэйтынг сфармаваны на аснове чатырох паказчыкаў.

Украіна заняла 44-е месца з 67-мі ў рэйтынгу самых тэхналагічна развітых краін і на дзве пазіцыі апярэдзіла Расею.

Рэйтынг, які складае выданне Global Finance, быў абнародаваны напярэдадні, паведамляе «Крым.Реалии».

Украіна абагнала Расею на два пункты, нягледзячы на тое, што яе эканоміка ў 14 разоў меншая за расейскую, адзначылі складальнікі індэкса.

«Магчыма, гэта праз тое, што Украіна з даўніх часоў была цэнтрам тэхналогій былога Савецкага Саюза, і цяпер выбудоўвае сваю адукацыю і бізнэс-інтарэсы з мэтай прасоўвання галіны высокіх тэхналогій», - гаворыцца ў даследаванні.

Расея паказала дрэнныя вынікі паводле ўсіх паказчыкаў уключна з нізкім узроўнем выкарыстання смартфонаў і ўзроўнем канкурэнтаздольнасці ў сферы лічбавых тэхналогій, адзначаюць аўтары рэйтынгу.

Рэйтынг сфармаваны на аснове чатырох паказчыкаў, уключаючы колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў у дачыненні да агульнага насельніцтва; долю насельніцтва, якая карыстаецца смартфонамі; адсотак насельніцтва, які карыстаецца LTE, а таксама агульны індэкс канкурэнтаздольнасці ў сферы лічбавых тэхналогій, які вызначаецца на аснове адкрытасці да распрацоўкі новых тэхналогій і стварэння інавацый.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках