26 красавiка 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінтранс: У Менск прыходзіць новая служба таксі, тарыфы могуць яшчэ зменшыцца

9
Мінтранс: У Менск прыходзіць новая служба таксі, тарыфы могуць яшчэ зменшыцца
ФОТА: KURJER.INFO

Напярэдадні больш за 100 таксістаў падпісалі ліст-ультыматум.

21 студзеня ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю чыноўнікі і прадстаўнікі 17 менскіх службаў таксі шукаюць выйсце са складанай сітуацыі, у якую іх паставілі кіроўцы, піша euroradio.fm.

Напярэдадні больш за 100 таксістаў падпісалі ліст-ультыматум: падымайце тарыфы на 1 км паездкі на 5 капеек - інакш блакуем працу дыспетчарскіх. І наогул, можам вуліцы ў цэнтры Менску заблакаваць!

Сустрэча праходзіць за зачыненымі дзвярыма. У самым пачатку міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч звярнуў увагу на тое, што блакаванне вуліц пытанні не развяжа: «Адкрыты ліст стаў каталізатарам сустрэчы. Але гэтая заява прымушае мяне сказаць: такім чынам дыялог мы не выбудуем».

Міністр дадаў, што віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў зацвердзіў комплексны план захадаў у навядзенні парадку ў сферы аўтамабільных перавозак. Ён пішацца ў тым ліку пры ўдзеле бізнэсу.

Прысутны на сустрэчы намеснік міністра транспарту Аляксей Ляхновіч заўважыў, што тарыфы на паслугі таксовак у Менску хутчэй будуць падаць, чым расці:

«Сёння ўжо была навіна пра тое, што да нас прыходзіць таксоўка Bolt. Такім чынам, тарыфы могуць яшчэ больш упасці, бо з'явіцца яшчэ адзін канкурэнт. І нам трэба ў рамках гэтай жорсткай канкурэнцыі знайсці развязанне праблемы».

Менск ужо з'явіўся на сайце Bolt. Замовіць аўто яшчэ нельга, але тарыфы ўжо вядомыя. 1 км паездкі каштуе 30 капеек, плюс 10 капеек за кожную хвіліну паездкі. Мінімальны заказ - 3,3 BYN. Гэта прыблізна адпавядае мінімальным тарыфам, адпаведна з якімі працуе «Яндекс.Такси».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках