26 красавiка 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Цэслер: Раней арэнда была - чатыры пенсіі, цяпер будзе 15 пенсій

17
Уладзімір Цэслер: Раней арэнда была - чатыры пенсіі, цяпер будзе 15 пенсій
УЛАДЗІМІР ЦЭСЛЕР

У майстэрні ў вядомага дызайнера знайшлі ложак - і амаль у чатыры разы падвысілі арэнду.

Камітэт дзяржкантролю правёў маніторынг творчых майстэрняў беларускіх мастакоў і дызайнераў. Цяпер майстроў пазбаўляюць права на льготную арэнду і выстаўляюць непад'ёмныя рахункі - да 50 тысяч даляраў. У Беларускім саюзе дызайнераў, які з'яўляецца арандатарам, кажуць, што гэта знішчыць аб'яднанне - такіх грошай няма ні ў саюза, ні ў творчых работнікаў, піша tut.by.

Галоўная прэтэнзія - мастакі і дызайнеры займаюцца камерцыйнай дзейнасцю - прадаюць свае працы. У майстэрні вядомага мастака Уладзіміра Цэслера ў правяраючых выклікаў пытанне... ложак - стаўку за арэнду паднялі ў чатыры разы. Цэслер кажа, што не зможа столькі плаціць: «Значыць, не буду працаваць, значыць, ім так трэба».

Старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі кажа, што з Камітэту дзяржаўнага кантролю прыйшоў ліст, што яны праводзяць маніторынг - запыталі адрас творчых майстэрняў, дакументацыю пра даходы Саюза. Правяралі майстэрні усіх творчых саюзаў - і мастакоў, і дызайнераў, і архітэктараў.

- Правяраючыя хадзілі па майстэрнях, складалі акты, дзе апісвалі, што знаходзіцца ў памяшканнях. А потым сфармулявалі прадпісанне для ЖРЭА: павысіць арэндную стаўку. Паводле закона, творчыя работнікі маюць права плаціць па льготным кошце - каэфіцыент 0,1 ад поўнага кошту. Але ў КДК палічылі, што ў майстэрнях вядзецца прадпрымальніцкая дзейнасць, таму ніякіх ільгот у мастакоў і дызайнераў не павінна быць. Заўсёды ў майстэрнях працавалі мастакі, яны стваралі свае творы, якія ў выніку прадаваліся - у музеі, у прыватныя калекцыі. Творчая майстэрня - гэта працоўнае месца мастака або дызайнера. Часцяком гэта яго адзінае месца, дзе ён можа зарабіць на жыццё і на арэнду гэтай самай майстэрні.

У Беларускага саюза дызайнераў - 60 такіх майстэрняў, парадку 30 знаходзіцца ў Менску. У дачыненні да васьмі майстэрняў вынесеныя прадпісанні.

- Усе дамовы заключаныя з Беларускім саюзам дызайнераў, - тлумачыць старшыня. - Нам пакуль не падалі ніякія дакументы - ні Камітэт дзяржкантролю, ні ЖРЭА Маскоўскага і Ленінскага раёнаў, да якіх належаць майстэрні. Рахункі выставілі нашым дызайнерам. Максіму Карас налічылі больш за 98 тысяч рублёў. Зразумела, што такіх грошай няма ні ў яго, ні ў саюза, мы за год можам максімум сабраць 30 тысяч рублёў і тое, калі ўсе заплацяць унёскі. Іншым дызайнерам выставілі рахункі звыш 2 тысяч рублёў, прычым у адным выпадку з нашага рахунку ўжо спісана на адрас ЖРЭА Ленінскага раёна 2 тысячы рублёў.

Людзі з руін уздымалі гэтыя майстэрні, укладвалі свае грошы, рабілі рамонт - нічога не залічылася, а цяпер яшчэ забіраюць палёгку.

Са слоў Зміцера Сурскага, прэтэнзія правяраючых у тым, што мастакі і дызайнеры займаюцца ў майстэрнях камерцыйнай дзейнасцю і нават... жывуць.

- У Валодзі Цэслера ў майстэрні ўбачылі ложак і прычапіліся да гэтага, а яму ж амаль 70 гадоў. Ён што, не мае права, працуючы ў майстэрні за кампутарам ці мальбертам, прылегчы і расслабіцца. Палічылі, што нямэтавае выкарыстанне! У іншай майстэрні ўбачылі некалькі швейных машынак - гэта таксама не задаволіла. Напэўна, падумалі, што там атэлье па рамонце адзення. Але ў кожнага мастака - свой інструмент: у кагосьці палатно і алей, а ў кагосьці - швейная машынка, прас, тканіна і іголкі. У дызайнера ў арсенале могуць быць нават такарныя станкі, у мяне ў самога ў майстэрні ўвесь камплект слясарнага і сталярнага абсталявання. Яшчэ адна падстава для прэтэнзій - тое, што некаторыя мастакі і дызайнеры з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Але яны ў свой час адкрылі ІП, каб легалізавацца, таму што былі прэтэнзіі: прадаеш карціны часцей, чым раз у год, гэта лічыцца рэгулярным атрыманнем даходу, могуць прыцягнуць да адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Людзі ў жаху сталі адкрываць ІП. А цяпер высвятляецца, раз адкрылі ІП, значыць, вы ўжо не творчыя работнікі - і мы будзем вас душыць. Гэта зусім несправядліва. Майстэрня - гэта месца працы мастака, а не месца, куды ён прыходзіць адпачыць ад асноўнай працы і маляваць паветраныя замкі. Праблема, што ў заканадаўстве так і не ўрэгулявана, што лічыць творчай майстэрняй.

Уладзімір Цэслер кажа, што пасля візіту правяраючых арэндную плату за майстэрню яму паднялі з 400 даляраў да 1,5 тысяч даляраў у месяц. Пытанні выклікала не толькі ложак, але і тое, што мастак у свой час зарэгістраваў ІП, каб легалізаваць прыбытак - плаціць падаткі.

- У мяне пенсія прыкладна 100 даляраў. Раней арэнда была - чатыры пенсіі, зараз будзе 15 пенсій, - адзначае суразмоўца. - 1,5 тысячы даляраў у месяц я плаціць не змагу, таму прыйдзецца адмовіцца ад майстэрні.

- Але вы ж павінны недзе працаваць, - удакладнілі мы.

- Значыць, не буду працаваць, значыць, ім так трэба, - заявіў мастак.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках