26 красавiка 2024, Пятніца, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўзняла плату за нацыянальную візу да €120

16
Літва ўзняла плату за нацыянальную візу да €120

Падвысіцца кошт і шэнгенскай візы. 

Консульскі збор за разгляд просьбы выдаць нацыянальную візу павялічыцца ўдвая - з 60 да 120 еўраў, паведамляе Delfi.

Гэта было зроблена з улікам выдатку часу консульскіх службовых асоб, неабходнага для прыняцця і разгляду заяў аб выдачы нацвізы, сцвярджае Міністэрства замежных спраў, якое агучыла праекты пастановы.

Паводле звестак МЗС, на практыцы разгляд такой просьбы агулам можа заняць і 2-3 гадзіны, а сярэдняя расцэнка адной гадзіны консульскай працы складае блізу 43 еўраў.

Згодна з пастановай урада, для асоб, якія падаюць заяву з просьбай выдаць шэнгенскую візу, з гэтага часу ўстанаўліваецца збор 80 еўраў, цяпер ён складае 60 еўраў.

МЗС адзначае, што падвышэнне консульскага збору звязанае са зменамі ў заканадаўстве Еўразвязу.

Акрамя таго, павышаецца збор для шэнгенскіх візаў для дзяцей ад шасці да 12 гадоў. Кошт падвысіцца з 35 да 40 еўраў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках