26 красавiка 2024, Пятніца, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўніцтва ЕЗ: «Замарозіць» візы на ўзроўні €60 немагчыма

11
Прадстаўніцтва ЕЗ: «Замарозіць» візы на ўзроўні €60 немагчыма

Беларусам усё ж давядзецца некалькі месяцаў плаціць за шэнгенскую візу €80.

Улады Беларусі не паспелі ўкласці пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕЗ да падаражання «шэнгену» да 80 еўраў. Затым беларускі бок папрасіў ЕЗ аб «замарожванні» дзейнага кошту 60 еўраў, паведамілі tut.by ў прадстаўніцтве ЕЗ у Беларусі.

- Прымаючы да ўвагі абмежаванні па часе і працэдурныя патрабаванні, падвышэнне шэнгенскага візавага збору з 2 лютага 2020 скасаваць (замарозіць) для грамадзян Беларусі немагчыма, - распавялі ў прадстаўніцтве ЕЗ у Беларусі.

Праз дзесяць дзён, 2 лютага 2020 года, набудзе моц перагледжаны Візавы кодэкс Еўразвязу, які, апроч іншых змен, прадугледжвае павелічэнне візавага збору для грамадзян усіх краін. Для Беларусі такое павелічэнне будзе часовым, толькі да ўваходжання ў дзеянне падпісанага 8 студзеня 2020 года Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕЗ і Беларуссю, у адпаведнасці з якім візавы збор аўтаматычна і назаўжды знізіцца з 80 да 35 еўраў для грамадзян Беларусі. Пагадненне набудзе моц, як мяркуецца, з 1 чэрвеня.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках