26 красавiка 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі праверылі «азіяцкія» крамы: Ёсць цікавыя вынікі

27
У Беларусі праверылі «азіяцкія» крамы: Ёсць цікавыя вынікі

Адкуль у іх такія кошты?

Беларускія ІП спакон веку дрэнна ставяцца да азіяцкіх «крамаў танных тавараў», якія некалькі гадоў таму сталі з'яўляцца па ўсёй краіне. Вайна прадаўжаецца, на нядаўнім форуме беларускія камерсанты прынялі рэзалюцыю, у якой закраналася і гэтая тэма. Прадпрымальніцкае аб'яднанне «Перспектыва» інфармуе, што на рэзалюцыю прыйшоў адказ з МАРГ: «азіяцкія» крамы правераныя, ёсць цікавыя вынікі, паведамляе onliner.by.

Сярод іншага, у лісце гаворыцца, што з 2017 года быў арганізаваны сістэмны маніторынг «азіяцкіх» крамаў. МАРГ займаўся гэтым як самастойна, так і разам з выканкамамі, Міністэрствам аховы здароўя, МНС, Дзяржкамітэтам стандартызацыі і МУС.

У 2019 годзе супольныя маніторынгі праведзеныя ў 106 гандлёвых аб'ектах, якія належаць 96 суб'ектам гаспадарання. Парушэнні заканадаўства былі знойдзеныя ва ўсіх. Паводле вынікаў выдалі больш за 140 рэкамендацый, за невыкананне якіх пагражаюць санкцыі.

Напрыклад, паводле фактаў выяўленых парушэнняў (у тым ліку паўторных) распачатыя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да прадстаўнікоў 49 суб'ектаў гаспадарання.

Таксама МАРГ адзначае, што на другую палову 2019 года было запланавана 4 праверкі суб'ектаў, у якіх заканчваецца тэрмін мараторыю на праверкі. Правесці іх не атрымалася: усе гэтыя крамы зачыніліся.

– Цудаў не бывае, – кіраўнік «Перспектывы» Анатоль Шумчанка першапачаткова не верыў, што з коштаўтварэннем у такіх арганізацыях усё чыста. – Ну не можа кошт адрознівацца на 200–300 адсоткаў. Фактычна мы назіраем, як госці ладзяць тут беларускі «Чаркізон». Прычым гэта не проста гандлёвыя месцы, а крамы плошчай да 500 «квадратаў». Вядома, беларускія прадпрымальнікі не маюць нічога супраць – але толькі калі мы будзем на тых жа ўмовах працаваць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках