26 красавiка 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўгарыя вышле за шпіянаж двух расейскіх дыпламатаў

3
Баўгарыя вышле за шпіянаж двух расейскіх дыпламатаў

Пракуратура краіны перадала звесткі аб іх дзейнасці ў МЗС.

Баўгарыя, магчыма, вышле расейскіх дыпламатаў паводле абвінавачвання ў шпіянажы, заявіла міністр замежных спраў Кацярына Захарыева ў пятніцу.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

«Мы атрымалі лісты ад пракуратуры з абвінавачваннямі», - сказала Захарыева. «Мы будзем ужываць захады, якія мы абавязаныя ўжыць, і, хутчэй за ўсё, абвесцім іх персонамі нон-грата».

Захарыева сказала, што выкліча расейскага амбасадара.

У пятніцу пракуроры заявілі, што расейцы вялі шпіёнскую дзейнасць, але ім не маглі выставіць абвінавачванні праз дыпламатычную недатыкальнасць.

Спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў не стаў каментаваць пытанне пра нібыта выяўленне расейскіх шпіёнаў у Баўгарыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках