19 лютага 2020, Серада, 3:24
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Лукашэнка: Кожны год перад Новым годам нам даводзіцца стаяць на каленях

62
Лукашэнка: Кожны год перад Новым годам нам даводзіцца стаяць на каленях
КАРЫКАТУРА: ARU.TV

Дыктатар распавёў, што вядзе перамовы з усімі прадаўцамі нафты на свеце.

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Шклова распавёў аб альтэрнатыўных пастаўках нафты ў Беларусь, акрамя закупаў у Расеі, паведамляе БелТА.

«Вы ж бачыце, што кожны год перад Новым годам нам даводзіцца стаяць на каленях і вымольваць гэтыя нафтапрадукты», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Дыктатар распавёў, што Беларусь мае намер набываць нафту праз парты на Балтыцы. Акрамя таго, са слоў Лукашэнкі, імпартаваць нафту Беларусь можа і праз нафтаправод «Дружба», які давядзецца запусціць у рэверсным рэжыме.

«Я Пуціну проста сказаў: на першым этапе, калі мы з палякамі дамовімся, будзем рэверсам пастаўляць па адной з трох труб», - сказаў Лукашэнка.

Трэці кірунак, са слоў беларускага дыктатара - пастаўкі праз Украіну з Чорнага мора.

«Гэта не блеф, гэта не тое, што, як яны там кажуць, Лукашэнка стаўкі падымае перад перамовамі. Ніякіх ставак. Мы проста глядзім, што мы будзем мець, колькі мы будзем пры гэтым губляць», - падкрэсліў беларускі дыктатар.

Лукашэнка таксама распавёў, што Беларусь вядзе перамовы з усімі прадаўцамі нафты на свеце.

«З амерыканцамі, Саудаўскай Арабіяй, Эміратамі. Бліскучыя ў мяне з імі стасункі. Кажуць, колькі трэба, столькі нафты паставім. Вядома, гэта сусветныя. Але якасць нафты там лепшая», - сказаў Лукашэнка.