26 красавiка 2024, Пятніца, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстоўцы ў Берасці: Выкіды свінцу будуць у 100 раз большымі, чым меркавалася

7
Пратэстоўцы ў Берасці: Выкіды свінцу будуць у 100 раз большымі, чым меркавалася
ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY

Жыхары горада патрабуюць поўнага закрыцця завода АКБ.

Ужо амаль два гады, як у свой план на нядзелю Алег Вялаў сярод шматлікіх справаў уключае абавязковы пункт – удзел у акцыі пратэсту супраць працы завода ў вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй, паведамляе «Белсат».

У нядзелю раніцай Алег Вялаў набывае крупы, каб выйсці на галоўную плошчу горада карміць галубоў – такую формулу пратэсту абралі берасцейцы. І сёння не выключэнне: роўна а 12-й блізу 150 чалавек прыйшлі на плошчу, каб дамагчыся выканання сваіх патрабаванняў.

«Мы хочам атрымаць дакладную інфармацыю, а менавіта праектную дакументацыю, завераную “АйПаўэрам”, і правесці экспертызу», – кажа Уладзімір Мароз, праціўнік завода.

Паводле праектнай дакументацыі, выкіды завода за год не павінны перавышаць 3 кг свінцу. На днях актывісты даведаліся, што меркаваны аб'ём выкідаў рэзка павялічыўся – да 29 кг.

«Чаму не хочуць прызнаць? Таму што калі павялічваецца аб'ём небяспечнага перапрацаванага матэрыялу, то завод становіцца па-за законам», – тлумачыць Зміцер Бекалюк, праціўнік завода.

Грамадзянскія актывісты дамагаюцца атрымання поўнага доступу да праектнай дакументацыі, каб перадаць яе для ацэнкі спецыялістам. Праца экспертаў нятанная, таму грошы на яе аплату берасцейцы збіраюць талакой.

«У нас ёсць вялікія сумневы, што гэта будзе такая колькасць, мы мяркуем, што будзе ад 300 да 750 кг свінцу за год выкідвацца гэтым заводам», – выказвае занепакоенасць людзей праваабаронца Раман Кісляк.

Усе гэтыя пытанні і супярэчнасці ў звестках праціўнікі завода хацелі б абмеркаваць у больш шырокім коле, а таму прапанавалі гарвыканкаму зладзіць дазволены ў такіх выпадках законам мясцовы сход.

«Калі гарвыканкам адмовіцца, то мы самі будзем збіраць подпісы і яго ініцыяваць», – кажа пра планы праваабаронца.

Акрамя таго, актывісты збіраюць подпісы, каб правесці аналагічны сход і з удзелам жыхароў Берасцейскай вобласці, каб усе, на чыё здароўе могуць уплываць шкодныя выкіды прадпрыемства, змаглі б выказацца: быць такому заводу ці не.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках