26 красавiка 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CМІ: З самалёта «Белавія» знялі не Пятра Рудніка, а Мікалая Прудніка

15
CМІ: З самалёта «Белавія» знялі не Пятра Рудніка, а Мікалая Прудніка
МІКАЛАЙ ПРУДНІК
ФОТА: BELMARKET.BY

Затрыманы дырэктар ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат».

Паводле непацверджанай інфармацыі, сілавікі затрымалі дырэктара ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» Мікалая Прудніка. Пра гэта сайту SlutskGorod паведамілі некалькі не звязаных адна з адной крыніц.

Адной з самых абмеркаваных навін на мінулых выходных стала навіна аб самалёце «Белавія», які развярнулі над Польшчай, каб вярнуць у Беларусь дырэктара «Гарадзейскага цукровага камбіната» Міхаіла Крыштаповіча і гендырэктара «Магілёўхімвалакно» Пятра Рудніка.

Аднак у прыёмнай «Магілёўхімвалакна» адказалі: звесткі ў прэсе не адпавядаюць рэчаіснасці, Пётр Руднік не быў затрыманы і цяпер знаходзіцца на сваім працоўным месцы. Гэтую інфармацыю праз тэлефон пацвердзілі іншыя працаўнікі прадпрыемства.

Ёсць падстава меркаваць, што відавочцы не правільна пачулі прозвішча пасажыраў, якіх у Гародні папрасілі пакінуць самалёт – Пруднік, а не Руднік. Неправераную інфармацыю распаўсюдзілі беларускія сацсеткі і СМІ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках