26 красавiка 2024, Пятніца, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фонд Біла Гэйтса выдаў мільёны на барацьбу з вірусам з Кітая

6
Фонд Біла Гэйтса выдаў мільёны на барацьбу з вірусам з Кітая

Сродкі на барацьбу з каранавірусам атрымаюць Кітай і Афрыка.

Фонд заснавальніка кампаніі Microsoft Біла Гэйтса і ягонай жонкі Мелінды ў тэрміновым парадку выдзеліў $10 млн на барацьбу з распаўсюджваннем каранавіруса 2019-nCoV, паведамляецца на сайце арганізацыі, піша «Новое время».

Сродкі пароўну падзеляць паміж Кітаем, дзе адбылася ўспышка каранавіруса 2019-nCoV, і Афрыкай.

Адзначаецца, што ў Кітаі фонд ужо працуе «з шэрагам кітайскіх партнёраў з дзяржаўнага і прыватнага сектараў». Гэтыя арганізацыі займаюцца выяўленнем і пацвярджэннем выпадкаў захворвання, бяспечнай ізаляцыяй, паскарэннем распрацоўкі метадаў лячэння і вакцын.

У Афрыцы выдзеленыя фондам $5 млн атрымаюць цэнтры кантролю і прафілактыкі захворванняў. Сродкі пойдуць на арганізацыю ахоўных захадаў ад распаўсюджвання віруса на кантыненце, гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, што на 27 студзеня колькасць людзей, заражаных каранавірусам у Кітаі, дасягнула 2794 чалавек. За дзень праз заражэнне загінулі 24 чалавекі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках