26 красавiка 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нетаньяху афіцыйна выставілі абвінавачванне ў карупцыі

Нетаньяху афіцыйна выставілі абвінавачванне ў карупцыі
БІНЬЯМІН НЕТАНЬЯХУ

Ён стане першым дзейным прэм'ер-міністрам Ізраіля ў гісторыі краіны, які паўстане перад судом.

У аўторак, 28 студзеня прэм'ер-міністру Ізраіля Біньяміну Нетаньяху афіцыйна выставілі абвінавачванне ў карупцыі.

Пра гэта паведамляе «Новое время» са спасылкай на CNN.

Нетаньяху вінавацяць у хабарніцтве, махлярстве і злоўжыванні даверам.

Генпракурор Авічай Мандэльбліт прадставіў абвінаваўчае заключэнне ў акруговым судзе Ерусаліма пасля таго, як Нетаньяху адклікаў свой запыт на выстаўленне яму імунітэту ад судовага пераследу.

Са слоў Нетаньяху, ён невінаваты, а расследаванне - гэта «спроба перавароту».

Нетаньяху стане першым дзейным прэм'ер-міністрам, які паўстане перад судом у гісторыі краіны. Дата судовага разбору яшчэ не прызначаная, але судовы працэс можа заняць гады.

У адпаведнасці з ізраільскім заканадаўствам Нетаньяху не абавязаны сыходзіць у адстаўку пасля выстаўлення абвінавачвання. Ён павінен сысці ў адстаўку толькі ў тым выпадку, калі яго асудзяць і гэты прысуд будзе пацверджаны ў працэсе апеляцыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках