26 красавiка 2024, Пятніца, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ганконгу заявілі пра стварэнне вакцыны супраць каранавіруса

12
У Ганконгу заявілі пра стварэнне вакцыны супраць каранавіруса

Але ёсць нюанс.

У Ганконгу распрацавалі вакцыну супраць смяротнага каронавіруса 2019-nCoV, паведамляюць «Интерфакс» са спасылкай на італьянскія СМІ.

Як адзначаецца, пачаць яе выкарыстоўваць можна будзе толькі пасля клінічных выпрабаванняў.

Са слоў даследнікаў, тэставанне вакцыны на жывёлах зойме месяцы, а перайсці да выпрабаванняў на людзях можна будзе ў найлепшым выпадку толькі налета, а ўжо затым пачаць яе масавае выкарыстанне.

Распрацоўку вакцын супраць каронавіруса вядуць таксама ў цэнтральнай частцы Кітая і ў ЗША.

Паводле апошніх звестак, у Кітаі зарэгістравана больш за 4,6 тысяч выпадкаў заражэння новым каронавірусам. Памерлі 106 чалавек. Акрамя Кітая, хворыя выяўлены яшчэ ў 14 краінах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках