26 красавiка 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сусветным рэйтынгу валодання ангельскай мовай Беларусь выперадзіла дваіх суседзяў

7
У сусветным рэйтынгу валодання ангельскай мовай Беларусь выперадзіла дваіх суседзяў

Тры іншыя суседкі нашай краіны - значна вышэй.

Кампанія EF Education First выпусціла рэйтынг валодання ангельскай мовай жыхарамі розных краін. Беларусь выперадзіла дваіх сваіх суседзяў, паведамляе the-village.me.

Справаздача ўключае 100 краін і рэгіёнаў. У агульным рэйтынгу не ўдзельнічаюць Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія, большасць краін Афрыкі, а таксама, напрыклад, Македонія, Чарнагорыя, Боснія і Герцагавіна, Славенія, Арменія, Малдова, Лаос, Бутан, Емен, Сурынам, Гвіяна, Гаяна, Туркменістан, Таджыкістан.

Першае месца занялі Нідэрланды з рэйтынгам 70,27. На другім месцы - Швэцыя (68,74), на трэцім - Нарвэгія (67,93). Дапоўнілі дзясятку Данія, Сінгапур, ПАР, Фінляндыя, Аўстрыя, Люксембург, Нямеччына.

Беларусь патрапіла ў катэгорыю «Нізкі ўзровень» і заняла 47-ы радок з рэйтынгам 52,39. Пры гэтым Беларусь выперадзіла дзве краіны-суседкі: Расею (48 месца, рэйтынг 52,14) і Украіну (49 месца, рэйтынг 52,13).

Іншыя суседкі Беларусі - значна вышэй: Польшча - на 11 месцы (63,76), Літва - на 21-м (60,11), Латвія - на 32-м (56,85).

Тры апошнія пазіцыі займаюць наступныя краіны: 98 месца - Сірыя (41,60), 97-е - Кыргызстан (41,51), 100-е - Лібія (40,87).

Асобна ацэньваліся паказчыкі сталіц. Першыя тры месцы - у Амстэрдама (71,35), Стакгольма (69,24) і Капенгагена (68,52). Менск трапіў у групу «Сярэдні ўзровень»: 53,58 бала, пры гэтым у Масквы вынік крыху вышэйшы: 53,86, а ў Кіева ніжэйшы - 53,51. У самым нізе рэйтынгу сталіц - Ташкент: 42,52.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках