26 красавiка 2024, Пятніца, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у «Вялікім камені» пад Менскам рыхтуюцца сустрэць сотні кітайцаў

22
Як у «Вялікім камені» пад Менскам рыхтуюцца сустрэць сотні кітайцаў
Фота: БелаПАН

Што робіцца, каб не дапусціць успышкі каранавіруса?

У індустрыяльным парку «Вялікі камень» працуюць блізу 500 кітайцаў. 400 з іх з'ехалі на канікулы ў Кітай. Іх вяртання чакаюць у пачатку лютага. Што робяць у парку, каб не дапусціць ўспышкі каранавіруса? «Радыё Свабода» паразмаўляла з намеснікам генеральнага дырэктара індустрыяльнага парку Кірылам Карацеевым.

- У пачатку лютага, у 10-х чыслах, плануецца масавае вяртанне кітайскіх грамадзян. Але не будзе такога, што ў адзін дзень прыедуць 400 кітайцаў. Сітуацыя пад кантролем, - сцвярджае Кірыл Карацееў.

Паводле ягоных слоў, некаторым супрацоўнікам падоўжаць адпачынак - і яны прыедуць з Кітая пазней. Тыя, хто вернецца ў Беларусь, два тыдні не будуць выходзіць з сваіх пакояў - гэта час інкубацыйнага перыяду каранавіруса.

КІРЫЛ КАРАЦЕЕЎ

Большасць работнікаў парку - будаўнікі. Цяпер кітайцаў замяшчаюць беларускімі субпадрадчыкамі, каб не запавольваць будаўніцтва і не адставаць ад тэрмінаў.

Са слоў Кірыла Карацеева, сярод іншых мер прафілактыкі - больш інтэнсіўная і частая санітарная апрацоўка. Часцей мыюць падлогі, закупляюць больш спецыяльных хімічных сродкаў.

На ўваходах паставяць цеплавізары.

- У нас адзіны будаўнічы гарадок, таму гэта кантраляваць прасцей. Мы робім увесь спектр мер для прафілактыкі. Панікі адназначна няма, - сказаў Кірыл Карацееў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках