26 красавiка 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палестына адпрэчыла «ўгоду стагоддзя», прапанаваную Трампам

10
Палестына адпрэчыла «ўгоду стагоддзя», прапанаваную Трампам
МАХМУД АБАС

Махмуд Абас правёў экстранную сустрэчу з палестынскімі групоўкамі.

Старшыня так званай Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Махмуд Абас раскрытыкаваў мірны план прэзідэнта ЗША Дональда Трампа для Блізкага Усходу. Пра гэта піша liga.net cа спасылкай на АР.

"Пасля бессэнсоўнай лухты, якую мы пачулі сёння, мы гаворым тысячу раз "не" угодзе стагоддзя", - сказаў ён.

Абас правёў экстранную сустрэчу з палестынскімі групоўкамі, уключаючы ХАМАС, каб абмеркаваць адзіны адказ на план, ХАМАС таксама выказаўся з нагоды плана Трампа, адкінуўшы "змову ЗША і Ізраіля".

Учора палестынскія пратэстоўцы сутыкнуліся з ізраільскімі сіламі на ўскраіне Рамала, недалёка ад габрэйскага паселішчы Бэйт-Эль. Пратэстоўцы палілі шыны і здымкі Трампа і прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках