26 красавiка 2024, Пятніца, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Шанец для беларускіх настаўнікаў дамо ўжо сёлета

8
«Баста!»: Шанец для беларускіх настаўнікаў дамо ўжо сёлета

Адлегласць паміж Шчучынам і Лаздзіяй - кіламетраў 70, а розніца ў заробку - у дзесяць разоў.

Заробак сельскага настаўніка ў школах Лаздзійскага раёна суседняй Літвы перавышае 2000 еўраў. Праўда, каб атрымліваць яго, трэба працаваць на 1,5 стаўкі - справа ў тым, што нават з такімі заробкамі вакансій больш, чым спецыялістаў. Настаўнікі асноўных школ атрымліваюць заробкі, большыя за 1000 еўраў, піша Telegram-канал «Баста!».

Колькі атрымлівае настаўнік сельскай школы, напрыклад, у Шчучынскім раёне Беларусі? 150 даляраў? 200?

Адлегласць паміж Шчучынам і Лаздзіяй - кіламетраў 70. Розніца ў заробку - у дзесяць разоў пры тым, што кошты прыкладна аднолькавыя, а якасць прадуктаў у Літве непараўнальна лепшая.

Чаму?

Мажліва, таму, што настаўнікі школ у Літве ніколі не займаліся фальсіфікацыяй выбараў, не выганялі з выбарчых участкаў назіральнікаў, не хлусілі вучням аб мінулым і сучаснасці сваёй краіны? Мажліва, варта задумацца пра тое, як зрабіць так, каб заробкі настаўнікаў у нашых краінах не адрозніваліся так моцна?

Шанец дамо ўжо сёлета.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках