2 траўня 2024, Чацвер, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталікі адзначаюць свята Трох каралёў

Каталікі адзначаюць свята Трох каралёў
ФОТА: «БЕЛСАТ»

У касцёлах асвячаюць кавалачкі крэйды, якімі вернікі пасля напішуць на дзвярах імёны вешчуноў.

Каталікі Рымскага абраду адзначаюць сёння Богаяўленне, або свята Трох каралёў. У касцёлах асвячаюць кавалачкі крэйды, якімі вернікі пасля напішуць на дзвярах імёны вешчуноў, якія, згодна з Бібліяй, прыйшлі вітаць Збавіцеля дзве тысячы гадоў назад, піша «Белсат».

Урачыстую імшу ў гарадзенскім Фарным касцёле правёў пробашч кс. Ян Кучынскі. У казані ён казаў пра тое, што візіт у Віфлеем трох вешчуноў (ці трох каралёў), апісаны ў Евангеллях, з'яўляецца сімвалам пакланення паганскага свету Богу, які прыйшоў у вобразе Хрыста.

Галоўны рымска-каталіцкі храм у Гародні быў цалкам запоўнены вернікамі. Пакуль у алтарнай частцы чыталіся малітвы і ўрыўкі з Бібліі, каля дзвярэй немаладому ахоўніку даводзілася выганяць групы турыстаў і рабіць заўвагі бесклапотным парачкам: «Тут нельга абдымацца, вы ў касцёле, а не ў доме культуры!»

Шыфр «К + М + Б» - што гэта?

«Няхай кожнаму верніку заззяе зорка надзеі, як калісьці заззяла каралям, якія прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Збаўцу. Літары, якія вы напішаце на дзвярах сваіх дамоў, патрэбныя, каб кожны ведаў, што за дзвярыма зможа знайсці Хрыста», - патлумачыў прысутным святар.

Пасля службы настаяцель асвяціў кавалачкі крэйды, якія прынеслі з сабой вернікі.

Згодна з традыцыяй, каталікі пішуць крэйдай на пачатку кожнага новага года на дзвярах сваіх дамоў «K + M + Б» і лічбу новага года. Гэта першыя літары імёнаў вешчуноў (ці каралёў): Каспар, Мельхіёр і Бальтазар.

Свята Трох каралёў таксама пачынае візіты святара да вернікаў свайго прыходу для асвячэння кватэр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках