26 красавiка 2024, Пятніца, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы ўпершыню знайшлі велізарную хвалю газу ў космасе

8
Астраномы ўпершыню знайшлі велізарную хвалю газу ў космасе
ФОТА: ГАРВАРДСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ

Газападобная структура можа ўтрымліваць аб'екты, якія сумарна ўтрая цяжэйшыя чым Сонца.

Астраномы з Гарвардскага ўніверсітэта знайшлі пастаянны наплыў газу ў форме выгнутай хвалі, якая злучае мноства абласцей актыўнага зоркаўтварэння. Яны адзначылі, што гэта найбуйнейшая з вядомых навукоўцам падобных структур, паведамляе hightech.fm.

Газападобная структура можа ўтрымліваць аб'екты, якія сумарна ўтрая цяжэйшыя чым Сонца. Для таго, каб выявіць яе, навукоўцы выкарысталі звесткі, якія дае тэлескоп Gaia - дакладнае размяшчэнне зорак у Млечным шляху. Прааналізаваўшы іх, даследчыкі склалі 3D-мапу размеркавання міжзоркавага рэчыва Галактыкі. Пасля гэтага яны знайшлі доўгую хвалепадобную структуру, якая размешчаная прыкладна за 500 светлавых гадоў вышэй і ніжэй плоскасці Галактыкі.

«Цяпер гэта самы вялікі газападобны аб'ект, пра які мы ведаем, - адзначыла Аліса Гудман, прафесар прыкладной астраноміі Гарвардскага ўніверсітэта, яна прадставіла вынікі даследавання на пасяджэнні Амерыканскага астранамічнага Таварыства ў Ганалулу. - Тое, што мы знайшлі, увесь час было ў нас перад вачыма».

Вымярэнні хвалі паказалі, што яна расцягваецца на 9 тысяч светлавых гадоў. Адкрыццё выклікала адразу некалькі пытанняў - у першую чаргу аб тым, як утварылася гэтая структура. Працоўная версія навукоўцаў заключаецца ў тым, што значна меншая па памеры галактыка ўдалечыні ад Млечнага Шляху ўварвалася ў гэтую частку космасу, справакаваўшы пульсацыі.

Структура атрымала назву ў гонар Інстытута перспектыўных даследаванняў Рэдкліфа - «хваля Рэдкліф». Яна злучае адзін з адным мноства абласцей зоркаўтварэння, у тым ліку некаторыя з тых, што звычайна адносяць да Пояса Гулда.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках