Сілавыя органы пакінулі тысячы беларусаў
32- 18.10.2020, 8:01
- 144,855
Яны не захацелі выконваць злачынныя загады.
Тысячы беларускіх міліцыянтаў, супрацоўнікаў іншых сілавых органаў, пракуратуры, СК звольніліся пасля нахабнага крадзяжу выбараў былым прэзідэнтам - і абвяшчэння ім вайны грамадзянам Беларусі. Яны не захацелі выконваць злачынныя загады, быць інструментам падаўлення ўласнага народу - і стануць элітай сілавых структур у новай Беларусі, піша тэлеграм-канал Nexta.
Лукашысты ўсё далей скочваюцца ў бандытызм, усё больш актыўна спрабуюць запэцкаць крывёю і злачынствамі кожнага, хто ім служыць. Каб здаць потым кожнага з іх - у працэсе гандлю за асабістую бяспеку пры непазбежнай смерці рэжыму. 25 кастрычніка - Народны Ультыматум для кожнага. Застаўся апошні шанец.