26 красавiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель пра санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі: Гэта важны сігнал

13
Ангела Мэркель пра санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі: Гэта важны сігнал
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: GETTY IMAGES

Канцлерка Нямеччыны мяркуе, што пастанова Еўразвязу надасць сілы змагарам за свабрду.

Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель назвала ўзгадненне лідарамі ЕЗ у Брусэлі санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі важным крокам, які папытае сігнал дэманстрантам, але адзначыла, што гэта зроблена са спазненнем, паведамляе РІА «Новости».

«Тое, што мы змаглі ўзгадніць санкцыі, гэта важны сігнал, таму, з майго пункту гледжання, ён надасць сілы тым, хто выступае за свабоду меркаванняў, свабоду сходаў, за транспарэнтную краіну. Тое, што мы змаглі прадэманстраваць дзеяздольнасць, гэта важна, але зроблена запознена», - заявіла Мэркель на прэс-канферэнцыі пасля саміту лідараў ЕЗ у Брусэлі.

Канцлерка Нямеччыны нагадала, што ўвядзенне санкцый што да Беларусі блакавалася Кіпрам праз разыходжанні ў пытанні дачыненняў з Турцыяй, але лідары змаглі дасягнуць кампрамісу з гэтай нагоды.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках