26 красавiка 2024, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі галоўную прыкмету каранавіруса ў пажылых

1
Медыкі назвалі галоўную прыкмету каранавіруса ў пажылых
ФОТА: EPA/SCANPIX/LETA

Спецыялісты з Лондана прааналізавалі звесткі двух груп людзей ва ўзросце 65 гадоў і старэй.

Зблытанасць свядомасці ці дэлірый часцей за ўсё назіраецца ў пажылых ахвяраў COVID-19. Лекары павінны ведаць пра гэты сімптом, як пра магчымы ранні папераджальны сігнал каранавіруса, піша lenta.ua.

Новае даследаванне паказвае, што дэлірый - стан вострай збянтэжанасці і зблытанасці свядомасці - з'яўляецца ключавым сімптомам COVID-19 у пажылых людзей з аслабленым здароўем. Атрыманыя звесткі паказваюць, што лекары і асобы, якія ажыццяўляюць догляд, павінны ведаць пра гэты стан, як пра магчымую раннюю прыкмету каранавіруса ў пажылых людзей, нават пры адсутнасці больш тыповых сімптомаў, такіх як кашаль або ліхаманка. Навукоўцы з Каралеўскага каледжа Лондана прааналізавалі звесткі двух груп пажылых людзей ва ўзросце 65 гадоў і старэй з сакавіка да траўня.

У першую групу ўвайшлі 322 пацыенты, шпіталізаваныя з COVID-19, у якіх меўся станоўчы вынік тэсту на захворванне. Другую групу склалі 535 карыстальнікаў дадатку Covid Symptom Study, якія паведамілі пра станоўчы вынік тэсту.

Шпіталізаваныя праз агульную слабасць здароўя пажылыя пацыенты з большай верагоднасцю мелі дэлірый у якасці аднаго з сімптомаў, чым людзі таго ж узросту, якія не мелі хранічных хвароб. Дэлірый, нароўні з стомленасцю і дыхавіцай, таксама часцей сустракаўся ў менш здаровых карыстальнікаў дадатку Covid Symptom Study з каранавірусам.

Апублікаванае ў часопісе Age and Aging даследаванне паказала, што траціна карыстальнікаў дадатку, якія зазналі дэлірый, не паведамлялі пра класічныя сімптомы каранавіруса - кашаль і ліхаманку.

Аднак дэлірый быў адзіным сімптомам прыкладна ў кожнага пятага (18,9%) шпіталізаванага пацыента. Гэта першае даследаванне, якое паказвае, што зблытанасць свядомасці з'яўляецца верагодным сімптомам COVID-19 у пажылых. Пры гэтым дакладную біялагічную сувязь паміж гэтымі двума станамі яшчэ трэба будзе зразумець.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках