26 красавiка 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У БХМД канваіраў пакінулі без крэслаў

31
У БХМД канваіраў пакінулі без крэслаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Медыкі з лякарні хуткай медыцынскай дапамогі аднымі з першых жорстка выказаліся на адрас уладаў.

У тэлеграм-каналах другі дзень шпацыруе гісторыя пра тое, як лекары не далі крэслаў міліцыянтам-канваірам, якія вартавалі збітага мужчыну, паведамляе «Еўрарадыё». Больш за тое: адзін з лекараў, пабачыўшы міліцыянтаў, стаў на калені тварам да сцяны, з рукамі за галавой, і сказаў: «Кажуць, так можна чатыры дні стаяць».

Да звестак прымацаванае фота экрана з анамнезу: маўляў, пацыент скардзіўся, што 18 кастрычніка, у дзень вялікага пратэстнага маршу, яго збілі супрацоўнікі міліцыі.

СКРЫНШОТ АГЛЯДУ ЛЕКАРАМ/«ТЭЛЕГРАМ»

Гісторыя падобная на матывацыйны фэйк. А згаданы ў анамнезе мяшок на галаве прымушае сумнявацца ў ёй яшчэ больш. Бо ў гэтым няма сэнсу: людзі распавядаюць, як іх збіваюць пры затрыманні і без усялякіх мяшкоў. А такіх выпадкаў, каб чалавека вазілі па Менску з мяшком на галаве, у перыяд пасля выбараў амаль не было.

Аднак, нягледзячы на ўсе сумневы, журналісты здолелі пацвердзіць, што гісторыя адбылася ў рэчаіснасці.

СКРЫНШОТ З ТГ-КАНАЛА «БЕЛЫЯ ХАЛАТЫ»

У Лякарні хуткай медыцынскай дапамогі журналістам пацвердзілі, што загадчык аддзялення і міліцыянты сапраўды паспрачаліся пра крэслы. Яны даведаліся імёны медыкаў, якія так выказалі свой пратэст.

- Там былі настроеныя іх [міліцыянтаў] наогул вытурыць, але не здолелі. Крэслы пазабіралі, каб яны не сядзелі. Міліцыянты нават выклікалі свайго начальніка, які туды прыязджаў і разбіраўся. Чалавека, якога прывезлі міліцыянты, медыкі наважылі не аддаваць і трымаць да апошняга, каб ён зноў не трапіў ім у рукі, - распавядае медык.

Са слоў фельчаркі хуткай дапамогі, якая мае стасункі з супрацоўнікамі БХМД, абстаноўка там цяпер напружаная.

- Цяпер ідуць рэпрэсіі. У БХМД кіраўніцтва складае спісы тых, хто ходзіць «за апазіцыю», каб з імі не прадаўжаць кантракт. Там цяпер на іх ідзе ціск напоўніцу, - распавядае лекар.

Медыкі з БХМД яшчэ ў жніўні аднымі з першых выказаліся аб жорсткіх збіваннях і траўмах дэманстрантаў, з якімі ім давялося сутыкнуцца на працы.

Таксама медыкі БХМД выразна пазначалі сваю пазіцыю выхадам на мірныя акцыі супраць гвалту і на знак салідарнасці з народам. Некаторыя медыкі пасля акцый пратэсту былі затрыманыя і асуджаныя.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках