26 красавiка 2024, Пятніца, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі футбаліст Максім Шыла: У нас пратэст годнасці і салідарнасці

Беларускі футбаліст Максім Шыла: У нас пратэст годнасці і салідарнасці

Спартовец заявіў аб поўнай салідарнасці з беларускім народам.

Беларускі абаронца кыргызскага футбольнага клуба «Дардой» Максім Шыла ў інтэрв'ю Tribuna.com распавёў пра тое, што не галасаваў на выбарах прэзідэнта Беларусі.

«Я не галасаваў. Нават не хацеў ісці на выбарчы ўчастак. Чаму? За мяне ўжо прагаласавалі. У гэты час быў на лецішчы. Сам ведаеш, інтэрнэту ў краіне не было, таму пра вынікі выбараў пачуў па радыё. Выцягнуў антэну і пачуў, пра 80 адсоткаў. Калі шчыра, гэта было прадказальна.

Але калі нам уключылі інтэрнэт...Глядзіш відэа і хапаешся за галаву. Агрэсія сілавікоў - гэта нешта за гранню. Цяпер пра гэта кажу, і па скуры бягуць мурашкі. Тое, што адбываецца на вуліцах Менска, проста шакавала. Што павінна адбывацца ў галаве, каб з такой агрэсіяй ставіцца да ўласнага народу? Не разумееш, чаму ўсё гэта адбываецца ў нашай краіне? Чаму няма ніякага дыялогу? З часам наш пратэст паволі ператварыўся ў пратэст годнасці і салідарнасці. Кожную нядзелю пасля пералёту ў Кыргызстан адкрываў Tut.by і Onliner, каб сачыць за навінамі. Сядзеў і думаў: «Толькі б усё прайшло без ахвяраў». Асабіста я супраць таго, што адбываецца пасля выбараў у нашай краіне. Цалкам салідарны з беларускім народам», - сказаў Шыла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках