26 красавiка 2024, Пятніца, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк: Калі Украіна стане чальцом NATO, у Данецку, Луганску і ў Крыме ніколі не будзе расейскіх танкаў

23
Яцанюк: Калі Украіна стане чальцом NATO, у Данецку, Луганску і ў Крыме ніколі не будзе расейскіх танкаў
Арсеній Яцанюк
ФОТА: COMMENTS.UA

Войска NATO дапаможа ўкраінскаму войску абараніць сваю тэрытарыяльную цэласнасць.

Украінскае войска ўсталюе кантроль над усімі украінскімі тэрыторыямі, калі Украіна ўступіць у NАТО. Пра гэта 23 кастрычніка падчас Спецыяльнага Кіеўскага форуму бяспекі сказаў былы прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, паведамляе "Гордан".

"Для грамадзян Украіны абсалютна ясна, што калі Украіна стане чальцом NATO, то ў Данецку, Луганску, у Крыме ... І ў Кіеве, і на іншых тэрыторыях Украіны ніколі не будзе расейскіх танкаў. Тут будзе выключна ўкраінскае войска, якое падтрымліваецца ўзброенымі сіламі краін - чальцоў NATO згодна за 5-м артыкулам Вашынгтонскага пагаднення", - сказаў ён.

Яцанюк меў на ўвазе Паўночнаатлантычны пакт, падпісаны 4 красавіка 1949 года ў Вашынгтоне заходнееўрапейскімі і паўночнаамэрыканскімі краінамі для калектыўнай абароны ў Паўночнаатлантычным рэгіёне.

Пагадненне паслужыў падмуркам стварэння блока NATO. Яго 5-ы артыкул прадугледжвае, што ўзброеная агрэсія супраць адной або некалькіх краін разглядаецца як напад на ўсіх удзельніц пакту. У гэтым выпадку кожная краіна абавязваецца дапамагчы ахвяры агрэсіі, у тым ліку вайсковай сілай.

"Гэта ясна для чалавека, бо ён абаронены", - сказаў экс-прэм'ер.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках