26 красавiка 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп датэрмінова прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах у Фларыдзе

24
Трамп датэрмінова прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах у Фларыдзе

Яго апанент Джо Байдэн праводзіць суботу ў ключавым штаце Пенсільванія.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у суботу датэрмінова прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах у сваім родным штаце Фларыда, у той час як яго апанент-дэмакрат Джо Байдэн у суботу наведвае «хісткі» штат Пенсільванія, паведамляе «Голос Америки».

Трамп, які летась пераехаў з Нью-Ёрка ў Фларыду, прагаласаваў раніцай у суботу ў Уэст-Палм-Біч, правёўшы ноч на курорце Мар-а-Лага, які належыць яму.

«Гэта было вельмі бяспечнае галасаванне. Я магу вам сказаць, што гэта значна больш бяспечна, чым калі вы адпраўляеце бюлетэнь па пошце. Усё было ідэальна, вельмі строга, згодна з правіламі... Яны [супрацоўнікі выбарчай камісіі] выдатна папрацавалі тут, выдатныя людзі. Для мяне вялікі гонар прагаласаваць [тут]», - заявіў прэзідэнт, размаўляючы з журналістамі пасля галасавання.

Затым прэзідэнт звернецца да прыхільнікаў на мітынгах у Ламбертоне, штат Паўночная Караліна, Серклвіле, штат Агаё, і Уокеша, штат Вісконсін.

Тым часам былы віцэ-прэзідэнт Байдэн праводзіць мерапрыемствы ў акрузе Бакс, прыгарадзе Філадэльфіі, у якім Хілары Клінтан перамагла з невялікім адрывам у 2016 годзе, а таксама ў суседняй акрузе Люсерн. Былы прэзідэнт Барак Абама двойчы перамог у Люсерне, аднак у 2016 годзе тамтэйшыя выбарцы пераважнай большасцю падтрымалі Трампа.

Штаб Байдэна таксама будзе спрабаваць заваяваць сімпатыі выбарцаў у адным з ключавых для выбараў штаце Фларыда - Барак Абама правядзе мітынг у Паўночным Маямі ў падтрымку Джо Байдэна, свайго былога віцэ-прэзідэнта.

Хоць да прэзідэнцкіх выбараў засталося менш за два тыдні, у ЗША датэрмінова прагаласавала ўжо больш за 52 мільёны чалавек. Чакаецца, што яшчэ блізу 100 мільёнаў прагаласуюць да афіцыйнага абвяшчэння імя пераможцы выбараў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках