26 красавiка 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч: Гляджу на беларусаў з захапленнем

7
Андрэй Макарэвіч: Гляджу на беларусаў з захапленнем
Фото: Владимир Цвирко

Беларусы дэманструюць каласальнае пачуццё ўласнай годнасці.

Спявак, паэт, кампазітар, вядоўца, лідэр гурта «Машина времени» Андрэй Макарэвіч пракаментаваў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» пратэсты ў Беларусі.

- Я вельмі спачуваю таму, што ў Беларусі адбываецца. Гляджу на беларусаў з захапленнем. Беларусы дэманструюць каласальную вытрымку, каласальнае пачуццё ўласнай годнасці, чаго нам не заўсёды стае, на жаль. Я вельмі зычу ім хуткага развязання гэтай завісла сітуацыі. Я вельмі спадзяюся, што так і будзе. Проста неймаверна, як у сітуацыі, калі сітуацыя магла ў кожны момант стаць некіраванай, бо вельмі шмат людзей удзельнічае, магчымыя былі ўсякія правакацыі, якія адразу ж Лукашэнку развязалі б рукі, і пайшлі б танкі на людзей... Гэтага, дзякуй Богу, не здарылася, і дай Бог, каб гэтага і не здарылася. Тое, што выпадае ўтрымліваць гэты мірны градус пры такой колькасці ўдзельнікаў, гэта фантастыка, - сказаў Андрэй Макарэвіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках