26 красавiка 2024, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Лукашэнку здасць наменклатура

17
Леанід Заіка: Лукашэнку здасць наменклатура
ЛЕАНІД ЗАІКА
ФОТА: ONLINER.BY

Цяпер Беларусь знаходзіцца на раздарожжы.

Кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка мяркуе, што цяпер існая ўлада доўга на дубінках не пратрымаецца, і ўскладае вялікія надзеі ў змене сітуацыі на наменклатуру, піша «Салiдарнасць».

- Цяпер Беларусь знаходзіцца на раздарожжы: альбо пайсці тупіковым шляхам «палачнага дыялогу і развіцця дубінкамі і шумавымі гранатамі», альбо перайсці ў фазу інтэлектуальна развітога ўзаемадзеяння, - заявіў Заіка на «Примусе». -Трымацца на дубінках доўга не атрымаецца, наменклатура ўсё ж яго (Лукашэнку - заўв.) здасць.

- Я ўпэўнены, што ў Беларусі адбудзецца наменклатурны пераварот, і ён цяпер ініцыюецца вуліцай. Гэта значыць, сама прыхільнасць да таго, каб зрушыць Лукашэнку, змяніць уладныя структуры, яна падштурхоўвае наменклатуру, - мяркуе экспэрт.

- Палітычных лідараў, партыі і рухі трэба падтрымліваць, трэба ствараць у краіне эліту, адказную за развіццё краіны, той палітычны пласт, які ўключае ў сябе адукаваных людзей. А ён (Лукашэнка - заўв.) цяпер стаіць адзін «у пустцы», і ў яго адбываецца каласальная псіхалагічная ломка. У тым ліку і ад таго, што ён пераканаўся - усё ж яго не любяць, - разважае Леанід Заіка.

Ён упэўнены, што будучыня краіны за парламенцкай рэспублікай.

- Будучыня Беларусі ў сферы палітычнай структурызацыі - гэта парламенцкая рэспубліка, пры гэтым парламент стане досыць эфектыўным заканадаўчым органам, які будзе працаваць прафесійна, - адзначыў экспэрт.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках