26 красавiка 2024, Пятніца, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя: На Алімпіядзе беларускія спартоўцы маглі б выступіць пад нейтральным сцягам

11
Герасіменя: На Алімпіядзе беларускія спартоўцы маглі б выступіць пад нейтральным сцягам
АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКА, TUT.BY

Знакамітая беларуская спартоўка верыць, што сітуацыя ў Беларусі блізкая да развязання.

Калі Міжнародны алімпійскі камітэт пакарае беларускі НАК санкцыямі за пераслед спартоўцаў, атлеты маглі б выступіць на гульнях пад нейтральным сцягам, мяркуе трохразовая алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя. Яна вымушана была з'ехаць з Беларусі ў Літву, дзе ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

"Мы даслалі ліст у МАК, каб распавесці пра праблемы, з якімі сутыкаюцца спартоўцы ў нашай краіне", - сказала Герасіменя ў інтэрв'ю РБК.

Паводле ейных слоў, Фонд будзе рабіць усё, "каб беларускія спартоўцы змаглі выступаць на спаборніцтвах незалежна ад палітычных поглядаў".

Вяртацца ў Беларусь яна пакуль не рызыкуе, асцерагаецца арышту. Прызналася, што не планавала ісці ў палітыку, хацела толькі "займацца сваёй улюбёнай справай, трэніраваць дзяцей".

"Але цяпер у мяне гэтай магчымасці няма. Нас вымушаюць выходзіць на вуліцы, займацца палітыкай", - сказала яна.

Герасіменя верыць, што сітуацыя неўзабаве развяжацца, і праз некалькі месяцаў яна будзе дома.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках