24 верасня 2021, Пятніца, 2:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы зафіксаваны новы рэкорд у прыросце заражаных каранавірусам

2
У Польшчы зафіксаваны новы рэкорд у прыросце заражаных каранавірусам

Прадаўжаецца імклівы рост захворванняў.

Як паведамляе сайт Charter97.org са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Польшчы, у пятніцу ў краіне зафіксавалі 21 897 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Гэта антырэкорд для Польшчы.

За дзень таксама была праведзеная рэкордная колькасць ПЦР-тэстаў - 78 тысяч. Таксама за 30 кастрычніка праз COVID памёр 41 чалавек.

Усяго за перыяд пандэміі ў Польшчы зафіксаваныя 362 700 выпадкаў заражэння каранавірусам, 5,6 тысяч чалавек памерлі.

У краіне цягам кастрычніка прадаўжаецца імклівы рост захворвання на COVID. У пятніцу трэці дзень запар зафіксавалі больш за 20 тысяч новых выпадкаў заражэння.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».