21 траўня 2024, aўторак, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін - злодзей!»: У Хабараўску прайшла чарговая акцыя пратэсту

7
«Пуцін - злодзей!»: У Хабараўску прайшла чарговая акцыя пратэсту
ФОТА: КАЦЯРЫНА ВАСЮКОВА (RFE/RL)

Акцыя стала 127-й па ліку.

У суботу, 14 лістапада, жыхары расейскага Хабараўска выйшлі на 127-ю акцыю ў падтрымку арыштаванага экс-губернатара рэгіёну Сяргея Фургала, у якой узялі ўдзел блізу 500 чалавек, пішуць расейскія СМІ.

Гэтым разам акцыя была азагалоўленая «Рукі прэч ад журналістаў», так як напярэдадні ў горадзе затрымалі і аштрафавалі семярых незалежных карэспандэнтаў і блогераў. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту, але самі журналісты адзначаюць, што асвятлялі мерапрыемства, а не ўдзельнічалі ў іх.

Мітынгоўцы, як і заўсёды, прайшлі па праезнай частцы галоўных вуліц горада. Сярод лозунгаў былі «Гэта наш край!», «Паліцыі ганьба!» і «Пуцін злодзей, скраў Фургала!».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках