28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як падазраваны ў забойстве Бандарэнкі Шакута звязаны з найбліжэйшым атачэннем Лукашэнкі

36
Як падазраваны ў забойстве Бандарэнкі Шакута звязаны з найбліжэйшым атачэннем Лукашэнкі

Журналісцкае расследаванне.

11 лістапада на Плошчы Пераменаў невядомыя напалі на мясцовага жыхара Рамана Бандарэнку, збілі яго, схапілі і павезлі на мікрааўтобусе. У выніку хлопец, якога потым з РУУС на Арлоўскай даставілі ў лякарню, памёр у рэанімацыі 12 лістапада.

13 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Бандарэнка быў п'яны (лекары аспрэчылі гэтую інфармацыю, пацвердзіўшы дакументальна, што ўтрыманне этанолу ў крыві складала 0 праміле), і зрабіў цікавую агаворку:

– Ужо ўчора мне даклалі, пачалі паварочваць у бок, што яго збілі – я не называю прозвішчаў, але – людзі, якія блізка да мяне. Слухайце, а гэтыя людзі ўвогуле ў Менску не былі! Гэта паварочвалі ўжо да таго, што гэта людзі Лукашэнкі, то-бок гэта я даў каманду.

14 лістапада ў СМІ былі апублікаваныя матэрыялы, у якіх журналісты і людзі, якія ведаюць Дзмітрыя Шакуту, прыйшлі да высновы, што чалавек, які напаў на Бандарэнку ў чорнай камізэльцы і шэрай кофце, вельмі падобны на шматразовага чэмпіёна свету ў тайскім боксе і кікбоксінгу.

У такім выпадку словы Лукашэнкі пра «людзей, якія блізка да яго» не выглядаюць выпадковымі.

«Салідарнасць» расказвае, як Дзмітрый Шакута звязаны з найбліжэйшым асяроддзем кіраўніка дзяржавы і ягонымі сынамі.

Сяброўства з Дзмітрыем Баскавым

Блізу месяца таму невядомыя зладзілі бойку ў жылым комплексе «Мегаполіс». На відэа быў зафіксаваны не толькі чалавек, вельмі падобны на Дзмітрыя Шакуту, але і чалавек, вельмі падобны на Дзмітрыя Баскава.

Апошні вядомы імклівым кар'ерным ростам у апошнія гады. Пасля таго як Баскаў папрацаваў трэнерам Мікалая Лукашэнкі і каманды Лукашэнкі, ён стаў генеральным дырэктарам менскага «Дынама» (цяпер ужо кіраўнік назіральнай рады клуба), старшынём Федэрацыі хакею Беларусі і суўладальнікам акумулятарнага завода ў Берасці.

Супольнае з'яўленне Шакуты і Баскава ў менскіх дварах не магло быць выпадковым – яны даўно сябруюць.

У адным іх інтэрв'ю баец расказаў пра знаёмства з хакейным брамнікам:

– Сябар, які калісьці трэніраваўся ў мяне ў САХРу, спытаў, ці можа да мяне адзін хлопец прыйсці пазаймацца. Ды калі ласка, хай прыходзіць, мне не шкада. Потым ён ужо сам да мяне падышоў і пытаецца: «Ты ў хакей гуляў калі-небудзь?» – «У дзяцінстве як усе бегаў з клюшкай, некалі за ЖЭС гуляў». Высветлілася, што гэты хлопец – галоўны трэнер моладзевага «Дынама» Дзмітрый Баскаў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках