26 красавiка 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сродкі для паласкання рота: што можа ліквідаваць каранавірус?

2
Сродкі для паласкання рота: што можа ліквідаваць каранавірус?

Навукоўцы правялі тэсты ў лабараторыі.

Пасля новага даследавання паўстала версія, што сродкі для паласкання рота могуць спыніць распаўсюд каранавіруса - каб забіваць вірус, яны павінны змяшчаць хларыд цэцілпірыдынію, піша сайт healthinfo.ua.

Спецыялісты Даследчага інстытута сістэмнага імунітэту ў Кардыфскім універсітэце выказалі здагадку, што выкарыстанне сродкаў для паласкання рота, якія змяшчаюць антысептык хларыд цэцілпірыдынію, здольныя забіваць бактэрыі, дазваляе скараціць колькасць заразнай вільгаці ад людзей пры размове ці чханні.

«Сродкі для паласкання рота, якія змяшчаюць хларыд, могуць дапамагчы знізіць распаўсюджванне заражэння дзякуючы «віруліцыднаму эфекту» хімічнага рэчыва, якое забівае 99,9% патагенаў у роце», - заявіла адна з кіраўніц інстытута прафесар Валеры О'Донэл.

Навукоўцы правялі тэсты ў лабараторыі, змадэляваўшы ўмовы насавога праходу чалавека і ўжыўшы розныя сродкі для паласкання рота. У іх справаздачы гаворыцца, што некаторыя вадкасці для паласкання рота, якія змяшчаюць не менш за 0,07 адсотка хларыду цэцілпірыдынію, паказалі шматабяцаючыя вынікі, і спецыялісты дапускаюць, што яны здольныя змагацца з вірусам.

Аднак абнадзейлівыя звесткі былі атрыманыя навукоўцамі ў даследаванні in vitro, і цяпер яны маюць намер высветліць, ці змогуць сродкі для паласкання рота забіваць каранавірус пры непасрэдным выкарыстанні людзьмі.

«Трэба зразумець, ці дадуць сродкі для паласкання рота той жа эфект, што быў дасягнуты ў лабараторыі, пры выкарыстанні пацыентамі, і мы з нецярпеннем чакаем заканчэння нашага клінічнага выпрабавання ў пачатку 2021 года», - цытуе даследчыкаў выданне Express.

Між тым іншае даследаванне, праведзенае супрацоўнікамі Універсітэце штата Пенсільванія (апублікаванае Журналам медыцынскай вірусалогіі), таксама заахвоціла навукоўцаў зрабіць выснову, што аральныя антысептыкі, вадкасці для паласкання рота, могуць інактываваць каранавірус і зніжаць рызыку яго перадачы. Згодна з іх довадамі, асабліва эфектыўнымі ў дэзактывацыі ці паслабленні віруса з'яўляюцца сродкі з хларыдам цэцілпірыдынію.

Што гэта за рэчыва? Добра вядомы супрацьмікробны сродак шырокага спектру дзеяння з антысептычнымі ўласцівасцямі, прызнаны дзейсным супраць зубнога налёту і гінгівіту. Акрамя вадкасцяў для паласкання рота, гэты кампанент прысутнічае ў шэрагу зубных паст, пасцілак, аэразоляў для дыхання і носа.

САЗ пярэчыць. Сусветная арганізацыя аховы здароўя адзначае: цяпер недастаткова довадаў таго, што вадкасць для паласкання рота канчаткова забівае вірус.

«Некаторыя маркі вадкасці для паласкання рота могуць на некалькі хвілін ліквідаваць пэўныя мікробы са сліны ў роце. Аднак гэта не азначае, што яны абараняюць вас ад інфекцыі», - папярэджваюць у арганізацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках