26 красавiка 2024, Пятніца, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд паводле справы MH17 адмовіўся разглядаць версіі, не звязаныя з расейскім «Букам»

15
Суд паводле справы MH17 адмовіўся разглядаць версіі, не звязаныя з расейскім «Букам»
ФОТА: DPA/R.VAN LONKHUIJSEN

Суд не хоча зацягваць разгляд справы.

Суд у Нідэрландах, які разглядае справу аб катастрофе «Боінга» Malaysia Airlines на Данбасе, адмовіўся даць больш часу для абмеркавання альтэрнатыўных версій катастрофы. Такім чынам адзінай версіяй, якую гатовыя разглядаць суддзі, застаюцца высновы следчых аб тым, што самалёт быў збіты з расейскай зенітна-ракетнай устаноўкі «Бук», паведамляе bbc.com.

Адзін з суддзяў, якія вядуць справу МН17, растлумачыў, што абарона падала цэлы спіс хадайніцтваў і, фактычна, просіць перагледзець усю справу, не падаючы пры гэтым важкіх доказаў таго, што гэта сапраўды неабходна.

Раней міністэрства абароны Расеі ды расейскі дзяржаўны зброевы канцэрн «Алмаз-Антэй» выставілі версію, што «Боінг» маглі збіць з ЗРК узброеных сіл Украіны. Следства разгледзела гэтую версію, а таксама яшчэ некалькі альтэрнатыўных сцэнарыяў катастрофы, уключаючы варыянты з атакай вайсковага самалёта. Ва ўсіх выпадках, як адзначае Пракуратура Нідэрландаў, удалося сабраць дастатковую колькасць доказаў таго, што гэтыя версіі памылковыя.

У сераду ў Нідэрландах заканчваецца першая стадыя разгляду справы аб катастрофе «Боінга», які выконваў рэйс МН17 і збітага ў ліпені 2014 года ў небе над Данбасам. У датычнасці да катастрофы самалёта і смерці 298 чалавек абвінавачваюць трох грамадзян Расеі і аднаго грамадзяніна Украіны.

Пастановы суда аб усіх хадайніцтвах будуць канчатковымі. Чакаецца, што ў пачатку 2021 года пачнецца разгляд справы па сутнасці.

«Без зацягвання часу»

Падчас слуханняў, якія праходзілі з сакавіка да лістапада гэтага года, Пракуратура Нідэрландаў падала агульную сітуацыю падзей так, як яе бачыць бок абвінавачвання. Пракуроры коратка патлумачылі, у чым яны бачаць дачыненне да катастрофы «Боінга» кожнага з чатырох абвінавачаных, як ішло расследаванне і як у следства сфармавалася асноўная версія развіцця падзей у дзень трагедыі.

З чатырох абвінавачаных толькі падпалкоўнік запасу ВДВ расейскага войска Алег Пулатаў пагадзіўся ўзаемадзейнічаць з прадстаўнікамі суда. Ягоныя інтарэсы абараняюць два нідэрландскія адвакаты з Ратэрдама і расейская юрыстка Алена Куцьіна.

Абарона Пулатава падчас папярэдніх пасяджэнняў падала некалькі хадайніцтваў аб неабходнасці правядзення дадатковага расследавання альтэрнатыўных сцэнарыяў катастрофы «Боінга» і новых допытах сведак і экспэртаў.

«Перад абаронай няма задачы даводзіць праўдзівасць альтэрнатыўных сцэнарыяў таго, што адбылося, - адзначыў суддзя ў каментары прычыны адхілення большасці хадайніцтваў. - Абарона павінна мець магчымасць вывучыць матэрыялы справы, пракансультавацца са сваім кліентам і падаць хадайніцтвы, якія маюць дачыненне да сведчанняў невінаватасці свайго кліента».

Пры гэтым, як адзначыў суддзя, чым пазней падаюцца хадайніцтвы, тым больш строгія да іх патрабаванні, бо суд абапіраецца на важнасць захавання прынцыпу своечасовасці судаводства. «Разгляд справы павінен праводзіцца без зацягвання часу» - адзначылі ў судзе.

Слуханні паводле справы аб катастрофе самалёта Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines праводзіць Гаажскі суд, яны праходзяць у юрыдычным комплексе каля аэрапорта Схіпхол у Амстэрдаме, адкуль 17 ліпеня 2014 года вылецеў самалёт.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках