26 красавiка 2024, Пятніца, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост акцый у ЗША стаў найлепшым пасля выбараў з часоў Рэйгана

2
Рост акцый у ЗША стаў найлепшым пасля выбараў з часоў Рэйгана

Рынак акцый дэманструе адну з найлепшых дынамік для першых тыдняў пасля выбараў за апошнія 90 гадоў.

Першыя тыдні пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, перамогу ў якіх дэмакрата Джо Байдэна дэ-факта прызнаў Белы дом, сталі аднымі з найлепшых у гісторыі з пункту гледжання росту фондавага рынку. Выбары ў ЗША прайшлі 3 лістапада. З гэтага дня індэкс S&P 500, які аб'ядноўвае акцыі найбуйнейшых кампаній на рынках ЗША з розных сектараў, вырас на 7,7%. За апошнія 90 гадоў найлепш акцыі ў першыя тыдні пасля выбараў раслі толькі аднойчы, у 1980 годзе пасля абрання Рональда Рэйгана, падлічыў Bloomberg - тады S&P 500 вырас на 8,6% за тры тыдні, паведамляе РБК.

Пры гэтым чатыры гады таму, пасля перамогі Дональда Трампа, S&P 500 рос толькі на 2,8%.

«Рынкі сочаць за дзеяннямі Байдэна, і пакуль яны ім падабаюцца», - сказаў у інтэрв'ю Bloomberg стратэг фінансавай кампаніі StoneX Юсеф Абаса. Пасля выбараў уздыму фондавых рынкаў дапамаглі некалькі пазітыўных фактараў, і ў першую чаргу навіны пра распрацоўку перспектыўных вакцын супраць COVID-19.

Дзявятага лістапада індэкс S&P падняўся на новы гістарычны максімум 3646 пунктаў. У аўторак, 24 лістапада, індэкс Dow Jones Industrial Average таксама паставіў рэкорд, падняўшыся да 30117 пунктаў. Акрамя аптымізму ў дачыненні да вакцын, росту рынкаў спрыялі некаторыя прызначэнні Байдэна, у першую чаргу - вылучэнне экс-кіраўніцы Федэральнай рэзервовай сістэмы Джанэт Елен кандыдаткай на пасаду кіраўніка міністэрства фінансаў.

«У пачатку месяца ўдзельнікі рынку былі вельмі заклапочаныя прэзідэнцкімі выбарамі. Я не думаю, што хтосьці чакаў такога месяца росту», - сказаў дырэктар у інвестыцыях Vantagepoint Investment Advisers Уэйн Уікер. Зніжэнне палітычнай нявызначанасці і пазітыўныя навіны ў галіне аховы здароўя прыемна здзівілі рынак, адзначыў экспэрт.

У ліпені цяперашні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заяўляў, што калі Байдэн будзе абраны прэзідэнтам, фондавы рынак абваліцца. За чатырохгадовы прэзідэнцкі тэрмін Трампа індэкс S&P 500 падняўся на 57%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках