8 сакавiка 2021, панядзелак, 9:29
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

За год больш за 70 тысяч беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў ЕЗ

5
За год больш за 70 тысяч беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў ЕЗ

58% беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў ЕЗ з мэтай працаўладкавання.

У 2019 годзе свой першы дазвол на жыхарства ў краінах ЕЗ атрымалі 70 095 беларусаў, паведамляе Еўрастат.

Больш за ўсё дазволаў на жыхарства для беларусаў выдала Польшча - 54 107. У Літве дакумент атрымаў 7121 беларус. Чэхія выдала для беларусаў 3504 дазволы на жыхарства.

58% беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў ЕЗ з мэтай працаўладкавання. 6% - з сямейных прычын. 3% - для атрымання адукацыі. У 34% - іншыя прычыны.

Агулам у 2019 годзе ў Еўразвязе было выдадзена блізу 3 мільёны першых дазволаў на жыхарства для грамадзянаў краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».