26 красавiка 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі студэнт асуджаны пятым разам: агульны тэрмін арышту - 71 дзень

12
Менскі студэнт асуджаны пятым разам: агульны тэрмін арышту - 71 дзень
ФОТА: TUT.BY

Яну Салановічу помсціць КДБ?

Студэнт БДУІР 21-гадовы Ян Салановіч асуджаны пятым разам: агульны тэрмін адміністрацыйнага арышту - 71 дзень. А маці хлопца ўважае, што агулам гэты тэрмін можа быць яшчэ большым, паведамляе spring96.org.

Салановіч удзельнічаў у акцыях пратэсту, быў затрыманы 1 лістапада на маршы ў Курапатах. Маці студэнта кажа, што на яго маглі аказаць ціск, так як ён нібыта прызнаўся аж у 15 эпізодах удзелу ў мітынгах, пачынаючы са жніўня 2020-га. Вядома, што 2 лістапада хлопец атрымаў 12 дзён арышту, 5-га, 10-га і 18-га - яшчэ па 15 содняў, 26 лістапада - 14 содняў арышту. Магчыма, будуць яшчэ чатыры суды. Маці студэнта не выключае, што сын выйдзе на волю толькі вясной наступнага года.

Tut.by паведамляе, што ў верасні 2020-га Ян Салановіч уладкаваўся на палову стаўкі ў навукова-тэхнічны цэнтр КДБ. Маці ўважае, што яго парэкамендавалі як адказнага студэнта. Але ў гэты час ён ужо ўдзельнічаў у пратэстах. «Выходзіць на маршы сын вырашыў сам», - кажа маці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках