19 красавiка 2024, Пятніца, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян прадставіў сваю версію «няўдалых перамоў» з Пуціным

Пашынян прадставіў сваю версію «няўдалых перамоў» з Пуціным

Размова прэм'ера Арменіі і прэзідэнта РФ адбылася ў кастрычніку.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян прадставіў сваю версію тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, якя адбылася ў кастрычніку, да прыняцця пагаднення аб Нагорным Карабаху. Пра гэта ён напісаў у Facebook.

Пашынян расказаў, што 19 кастрычніка яму затэлефанаваў прэзідэнт непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі (НКР) Араік Аруцюнян і заявіў аб неабходнасці спыніць вайну. Тады армянскі прэм'ер затэлефанаваў Пуціну, і той сказаў, што гэта мае быць зроблена ў адпаведнасці з логікай расейскіх прапаноў.

«Гэта значыць, адкласці пытанне аб статусе, перадаць рэгіёны [Азербайджану], размясціць расейскіх міратворцаў. Я сказаў, што трэба размясціць міратворцаў уздоўж былой мяжы Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці (НКАВ) і Лачынскага калідора. Ён пагадзіўся, і мы дамовіліся, што я затэлефаную яшчэ раз пасля абмеркаванняў», - дадаў Пашынян.

Паводле ягоных слоў, на наступны дзень яму затэлефанаваў Пуцін і сказаў, што прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў згодны, але міратворцы маюць размясціцца не ўздоўж мяжы НКАВ, а ў адпаведнасці з фактычнай лініяй дакранання, бо прадстаўнікі Баку не ладзяцца адыходзіць ад пазіцый у Гадруце і Талішы.

«Армянская старана мелася таксама ўзяць абавязанні аб вяртанні азербайджанцаў у Шушы. Такім чынам, замірэнне стала немагчымым, бо я сказаў, што нават калі пагаджуся ў пытанні Гадрута, не ўяўляю магчымасць здачы Шушы Азербайджану», - напісаў прэм'ер, адзначыўшы, што Пуцін здзівіўся такой пастанове.

«Калі я падаў мае довады, [Пуцін] сказаў, што гэта лагічна, і ён не быў добра паінфармаваны аб некаторых тонкасцях», - выкрыў Пашынян. На ягоную думку, калі б Ерэван пагадзіўся здаць Шуши, то Баку высунуў бы новыя ўмовы - узяць пад кантроль аўтадарогу Кармір Шука - Шушы.

Раней прэзідэнт Расеі расказаў, што ў кастрычніку ў часе перамоў пераканаў Аліева спыніць баявыя дзеянні ў Нагорным Карабаху з умовай вяртання ўцекачоў у Шушы, аднак Пашынян выступіў супраць. Са слоў Пуціна, прэм'ер Арменіі яму сказаў, што бачыць у гэтай умове пагрозу для інтарэсаў сваёй краіны і Карабаха. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не разумее, у чым, на думку армянскай стараны, гэтая пагроза. Такім чынам, перамовы закончыліся няўдала.

9 лістапада лідэры Расеі, Арменіі ды Азербайджана прынялі супольную заяву аб спыненні баёў у Нагорным Карабаху з 10 лістапада. Стораны дамовіліся, што Баку атрымае кантроль над тэрыторыямі Агдамскага, Газахскага, Кельбаджарскага і Лачынскага раёнаў. Акрамя таго, у Карабаху будуць расейскія міратворцы. Падраздзяленні будуць разгорнутыя ўздоўж лініі дакранання і Лачынскага калідора, які злучае Нагорны Карабах з Арменіяй.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках