26 красавiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі так паднялі пенсіі, што яны ўпалі

2
У Беларусі так паднялі пенсіі, што яны ўпалі

У далярах ЗША памер сярэдняй налічанай пенсіі знізіўся на 10%.

У 2020 годзе Беларусь выдаткуе на выплату пенсій больш за Br13 млрд. Пры гэтым сярэдні памер пенсій за апошняе дзесяцігоддзе паводле сваёй пакупніцкай здольнасці нават знізіўся. Калі перавесці пенсіі ў цвёрдую валюту – даляры ЗША, то можна заўважыць, што цяперашнія выплаты пенсіянерам нават меншыя за тыя, што былі ў 2010 годзе. Паказваем, як мяняліся пенсіі за апошнія 10 гадоў, адным малюнкам, паведамляе myfin.by.

Максімальныя выплаты ў даляравым эквіваленце прыйшліся пенсіянерам на «сытыя» 2012–2014 гады. Адразу пасля дэвальвацыі 2011-га года і да маштабнай дэвальвацыі 2014-2015 гадоў. Тады пенсіі на піку дасягалі $ 241 за месяц. Цяпер такімі сумамі ў разліковым аркушы могуць пахваліцца далёка не ўсе працоўныя беларусы. Звесткі за 2020 год з памерам сярэдняй налічанай пенсіі ёсць толькі за верасень, таму выніковая снежаньская сярэдняя пенсія будзе адрознівацца ад яе ў большы бок. Паводле заяваў уладаў, павышэнне складзе 6%.

У рублях за 10 гадоў памер сярэдняй налічанай пенсіі вырас прыкладна ў 7,8 разоў, у далярах ЗША – знізіўся на 10%.

Калі курс даляра не перавысіць сярэдняе значэнне верасня 2,6125 і прадоўжыць расці прыкладна з той самай хуткасцю, то сярэдняя пенсія паводле вынікаў 2020 года падрасце да $ 185. Аднак так і не перавысіць значэнне дзесяцігадовай даўнасці. Дарэчы, інфляцыя даляра за тыя самыя 10 гадоў перавышае 20%, а значыць рэальная пакупніцкая здольнасць пенсіі 2010 года яшчэ большая прыкладна той самай сумы пенсіі 2020 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках