26 красавiка 2024, Пятніца, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO прадоўжыць нарошчваць прысутнасць у Чарнаморскім рэгіёне

NATO прадоўжыць нарошчваць прысутнасць у Чарнаморскім рэгіёне

Такія планы сталі адказам на ўзмацненне расейскай вайсковай групоўкі ў Крыме.

NATO прадоўжыць нарошчваць вайсковую прысутнасць у Чарнаморскім рэгіёне. Пра гэта заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі ў панядзелак, 30 лістапада, паведамляе korrespondent.net.

Пастанова прынятая ў адказ на ўзмацненне расейскай вайсковай групоўкі ў Крыме. Таксама гэтае пытанне абмяркуюць 2 снежня з кіраўнікамі МЗС Украіны і Грузіі.

«Мы бачым, што Расея павялічвае сваю вайсковую прысутнасць у Крыме, таму мы павінны нарошчваць сваю прысутнасць у Чарнаморскім рэгіёне і абмяркоўваць гэтае пытанне з нашымі партнёрамі - Украінай і Грузіяй, - што мы зробім у сераду з іх міністрамі», - сказаў Столтэнберг.

«Мы цесна працуем з нашымі каштоўнымі партнёрамі ў Чарнаморскім рэгіёне - Грузіяй і Украінай, - а таксама трыма краінамі NATO - Турцыяй, Баўгарыяй і Румыніяй. NATO ўжо мае значную вайсковую прысутнасць у рэгіёне, нядаўна ў нас там былі марскія вучэнні, мы таксама разгарнулі ў Румыніі трэніровачную брыгаду NATO пад румынскім камандаваннем», - дадаў генеральны сакратар NATO.

Нагадаем, што раней у NATO заявілі пра ўзмацненне вайсковай прысутнасці Расеі. Расея разгортвае новыя сілы і ўзбраенні ад Крайняй Поўначы да Лібіі і Сірыі, адзначыў Енс Столтэнберг.

Таксама паведамлялася, што NATO рыхтуе для Грузіі План дзеянняў для сяброўства. У штаб-кватэры NATO на тэхнічным узроўні дасягнутая згода аб тым, што Грузія мае падставы атрымаць ПДЧ, паведамляюць СМІ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках